Вы тут

Ад будучых педагогаў чакаюць крэатыву


Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт сумесна з платформай Talaka.by упершыню праводзяць конкурс даследчых стартап-праектаў у сацыяльна-адукацыйнай сферы ў рамках Дэкады студэнцкай навукі.


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на платформе Talaka.by не пазней за 6 красавіка гэтага года і апублікаваць ідэю праекта на той жа платформе з выкарыстаннем пазнакі «БДПУ-стартап» не пазней за 11 красавіка гэтага года.

Прапануюцца наступныя намінацыі: «Найлепшы мультымедыйны стартап», «Найлепшы стартап у электронных навучальных гульнях», «Найлепшы электронны вучэбна-выдавецкі стартап», «Найлепшы метадычны стартап» (па прадметах і галінах ведаў), «Найлепшы навукова-даследчы стартап у галіне адукацыі» (індывідуальны або групавы), «Найлепшы міждысцыплінарны адукацыйны стартап», «Найлепшы стартап сацыяльнай значнасці» і «Найлепшы стартап інклюзіўнай накіраванасці».

Правядзенне трэнінгаў для аўтараў стартап-праектаў будзе праходзіць з 4 красавіка па 22 красавіка. Публічная прэзентацыя праектаў, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне адбудуцца 25 красавіка.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».

Грамадства

Ці можна вылечыць аўтызм?

Ці можна вылечыць аўтызм?

«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.