Вы тут

Калі лёсам наканавана быць разам


Беларусы і расіяне – спрадвеку блізкія, братэрскія народы, аснова яднання славян. У гэтым упэўнены Павел Саенка, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры тэорыі дзяржавы і права Уральскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, капітан першага рангу запасу, пісьменнік, аўтар кнігі “Славянская абарона”.


У сваім арсенале Павел Андрэевіч мае ўжо не першую кнігу, прысвечаную эканамічнай, культурнай і сацыяльнай блізкасці народаў. У 2012 годзе ў яго выйшла кніга “Беларусь – Расія: жывыя ніці роднасці”. У ёй аўтар прасачыў узаемаўплыў,  узаемаўзбагачэнне двух народаў – беларускага і расійскага. Аказалася, што многія значныя асобы, каштоўныя ў расійскай гісторыі, маюць беларускія карані.

-- Але беларусы прыязджалі да нас не з пустымі рукамі, -- расказвае Павал Саенка. – Як з’явіўся першы тэатр у Маскве? Гасудар даў загад зладзіць яго. З нямецкай слабады паклікалі пасяленцаў. Тыя прыйшлі і паставілі спектакль на роднай для іх мове. Вядома, пры двары не ўсе разумелі нямецкую. Таму гасудар загадаў зрабіць пастаноўку і па-руску. Наступную п’есу ставілі ўжо беларусы. Гэта была “Эсфір”. Спектакль цягнуўся 10 гадзін. Пасля яго ўсе пайшлі ў лазню змываць грахі, бо ў той час праваслаўная царква разглядала тэатр як нешта грэшнае.

 Кніга, якая выйшла зусім нядаўна, - “Славянская абарона”. У адрозненні ад папярэдняй, у ёй аўтар зрабіў акцэнт на палітычных лідарах, якія паспрыялі збліжэнню славянскіх народаў, акрэсліў гістарычную рэтраспектыву і згадаў тых, хто ладзіць інтэграцыю сёння. Таму аднымі з ключавых асоб твору сталі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін. “Мяркую, беларусы недаацэньваюць сваё становішча. Вядома, кошты часам не тыя, не той асартымент… Але курс, які ўзяў ваш Прэзідэнт, слушны. Нездарма мы бачым вынікі плённага беларуска-расійскага саюзу і штогод святкуем дзень яднання нашых народаў”, -- падсумоўвае пісьменнік. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».