Вы тут

Конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у 2016 годзе аб'яўлены


Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па ініцыятыве Дзяржстандарта, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Удзельнічаць у ім могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія вырабляюць прадукцыю і аказваюць паслугі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Харчовыя тавары»; «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў», «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння», «Паслугі насельніцтву». Таксама ў кожнай намінацыі сярод лаўрэатаў конкурсу могуць быць вызначаны тавары для прысуджэння статусу «Навінка года», а таксама выбіраюцца арганізацыі, якія могуць быць удастоены дыплома «Стабільная якасць» і спецыяльных узнагарод «Найлепшы ў галіне», «Найлепшы ў рэгіёне».

Звесткі аб таварах-лаўрэатах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by) і ў штогадовым ілюстраваным каталогу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой.

Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўрэата конкурсу, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу двух гадоў.

Дар'я ШОЦІК

Загаловак у газеце: Спаборніцтва лідараў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».