Вы тут

Зразумелы падручнік, або Фізіка... у прамой сувязі з матэматыкай


Працэс прафілізацыі старшай ступені школы павінен быць паступовы. Такую думку ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» выказаў міністр адукацыі Міхаіл ЖУРАЎКОЎ.

На сённяшні дзень профільным навучаннем ахоплены вучні 37% класаў беларускіх школ. Пры адкрыцці профільнага класа кіраўнікі павінны думаць пра два абавязковыя складнікі — наяўнасць высокакваліфікаваных кадраў, здольных забяспечыць вывучэнне пэўных прадметаў на павышаным узроўні, і наяўнасць матэрыяльна-тэхнічнай базы, а менавіта пра аснашчэнне вучэбных кабінетаў абсталяваннем, якое дазваляе школам у поўнай ступені рэалізаваць практычную частку новых вучэбных праграм.


Міхаіл Жураўкоў паведаміў, што цяпер абмяркоўваецца магчымасць прадастаўлення льгот пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікам профільных педагагічных класаў. Праект прапаноў на 2017 год ужо падрыхтаваны і накіраваны на разгляд усім зацікаўленым.

У галоўным адукацыйным ведамстве спадзяюцца, што менавіта профільнае навучанне зменшыць патрэбу выпускнікоў у дадатковых паслугах рэпетытараў. Як паказалі даследаванні, праведзеныя Нацыянальным інстытутам адукацыі, у параўнанні з 2014/2015 навучальным годам колькасць вучняў, якія звяртаюцца да паслуг рэпетытараў, пачала змяншацца. Так, па выніках анкетавання навучэнцаў, заняткі з рэпетытарамі наведваюць 30% дзесяцікласнікаў — гэта на 12% менш, чым у папярэднім годзе. Ад паслуг рэпетытараў адмаўляюцца, найперш, дзесяцікласнікі, якія вывучаюць тыя ці іншыя прадметы на павышаным узроўні ў школе.

Міністр адукацыі таксама спыніўся на перспектывах укаранення ў школах базавага падручніка.

— Базавы падручнік патрэбны для атрымання агульных ведаў па прадмеце, якія могуць спатрэбіцца дзіцяці ў жыцці. Што тычыцца тых, хто захоча вывучаць прадмет глыбей, то тут мы таксама рыхтуемся — актыўна ўкараняем розныя дадатковыя матэрыялы і падручнікі на прасунутым узроўні, — паведаміў міністр.

Ён таксама адзначыў, што сёлета ў Беларусі па-новаму падышлі да правядзення конкурсу сярод аўтараў падручнікаў: «Я сам як назіральнік наведаў некалькі нарад. Бачыў, як аўтары выкладаюць сваё бачанне. Многія калектывы вельмі цікава палемізуюць». Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што пры распрацоўцы навучальных праграм і падрыхтоўцы падручнікаў была пастаўлена абавязковая ўмова — забяспечыць сувязь падручнікаў паміж сабой. «Калектывы рэальна адсачылі міжпрадметныя сувязі. Так, напрыклад, падручнік па матэматыцы абавязкова звязаны з тым, што вывучаюць дзеці па фізіцы або хіміі. Калі тэму не прайшлі па матэматыцы, яе складана прайсці па фізіцы, а значыць, трэба выкладаць яе пазней. Паступова ўсё няўзгодненасці мы прыбярэм, — паабяцаў міністр. — Базавы падручнік стане больш зразумелым, а на электронных рэсурсах сайта Нацыянальнага інстытута адукацыі будзе прадстаўлена калекцыя электронных урокаў і дадатковага матэрыялу для тых, хто хоча і можа паглыбіць свае веды па прадметах».

nіkalaeva@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі малака і яек беларус ужывае за месяц? 

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017). 

Грамадства

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Што стрымлівае развіццё турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Калейдаскоп

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

Раніца ўжо дыхае ў спіну зімовым холадам.