Вы тут

Пешаход, не будзь парушальнікам!


За час правядзення аперацыі «Пешаход» у Мінску з 21 да 30 сакавіка ДАІ выявіла амаль 5,5 тысячы парушэнняў правілаў дарожнага руху яго пешымі ўдзельнікамі, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 1105 вадзіцеляў, якія не прапускалі пешаходаў на пераходах. У ДАІ адзначылі, што вынікам праведзенай аперацыі стала зніжэнне колькасці ДТЗ з пацярпелымі людзьмі. Дарожная міліцыя нагадвае, што за парушэнне правілаў дарожнага руху для пешаходаў прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь, а калі правапарушэнне здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення — штраф ад 3 да 5 базавых велічынь.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».