Вы тут

Выпушчаны дапаможнік па беларускай мове для японцаў


Выкладчыкі БДУ і Цукубскага ўніверсітэта (Японія) выпусцілі першы практычны дапаможнік пачатковага курса вывучэння беларускай мовы для японцаў «Спрабуйма». За лаканічнай назвай хаваецца заклік «Давайце паспрабуем вывучыць асновы беларускай мовы разам!».


Аўтары дапаможніка — дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ Таццяна Рамза і аспірантка Цукубскага ўніверсітэта Сіёры Кіясава, якая ў 2012 годзе праходзіла стажыроўку на філфаку БДУ, дзе вывучала беларускую мову. А ўжо праз тры гады яна сама выкладала беларускую мову ў сябе ва ўніверсітэце, дзе і апрабавала навучальны матэрыял дапаможніка.

Ініцыятарам выдання кнігі і яе навуковым рэдактарам стаў прафесар Цукубскага ўніверсітэта Тасінобу Усуяма. У прадмове ён піша: «Шчыра спадзяюся, што выданне гэтага падручніка будзе спрыяць пашырэнню цікавасці да мовы, культуры, грамадства, гісторыі Беларусі не толькі сярод студэнтаў нашага ўніверсітэта, але і наогул сярод японцаў. Таксама мяркую, што падручнік будзе спрыяць далейшаму развіццю сяброўскіх адносін паміж Японіяй і Беларуссю».

Мяркуецца, што са з'яўленнем дапаможніка пачатковага курса па беларускай мове японцы змогуць засвоіць яе нават самастойна. Зараз да выдання рыхтуецца другая частка кнігі.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».