Вы тут

Маркі, прысвечаныя прыродзе і навакольнаму асяроддзю


Прыемная навіна для філатэлістаў: Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае новыя маркі, прысвечаныя прыродзе і навакольнаму асяроддзю.


Выйшла ў абарачэнне паштовая марка «Гогаль звычайны» з серыі «Птушка года».

Менавіта гэты від выбраны птушкай 2016 года грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Такі від качак распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але яго гнёзды нешматлікія. Гогаль звычайны ўе іх на лясных азёрах і балотах, дарэчы, ныраць гэтая птушка можа на глыбіню да 6 м. Асаблівасць віду ў тым, што свае «дамкі» яго прадстаўнікі робяць у дуплах дрэў, а птушаняты выскокваюць з іх у дзень вылуплення і ляцяць на зямлю часам з вышыні 15 м. Раней від быў уключаны ў Чырвоную кнігу, але дзякуючы ахоўным мерапрыемствам яго колькасць павялічылася і гогаль звычайны трапіў у дадатак да Чырвонай кнігі Беларусі (2015) як від, што патрабуе ўвагі.

А сёння будуць выпушчаны яшчэ дзве маркі з серыі «EUROPA». У сувязі з 60-годдзем выпуску паштовых марак гэтай серыі Асацыяцыяй Еўрапейскіх паштовых аператараў (ПостЕўроп) быў абвешчаны конкурс на адзіны дызайн маркі 2016 года «Думай, як зялёныя». На конкурс было выстаўлена 24 малюнкі, перамог малюнак кіпрскай мастачкі Доксіі Сергіду.

Загаловак у газеце: Думай, як зялёныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».