Вы тут

Праца ламбардаў урэгулявана Дэкрэтам, прынятым да ведама сенатарамі


Адным з пытанняў падчас адкрыцця вясновай сесіі Савета Рэспублікі стала прыняцце да ведама Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2016 года №1, які тычыцца працы ламбардаў.


Цяпер у нашай краіне зарэгістравана 102 адпаведныя юрыдычныя асобы. За 2015 год іх паслугамі скарысталіся амаль 285 тысяч чалавек, заключана каля 600 тысяч дагавораў на суму 570 мільярдаў рублёў. «Дэкрэтам прадугледжана права ламбардаў самастойна накіроўваць спагнанні на залог па прадстаўленых фізічнымі асобамі мікразаймах, калі іх сума не перавышае 100 базавых велічынь. А таксама права ламбарда самастойна рэалізоўваць гэтую маёмасць», — заявіў Пётр МАМАНОВІЧ, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі.

Па словах Уладзіміра ПАНЦЮХОВА, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах, ламбарды прывабныя для людзей яшчэ і тым, што ў іх не трэба збіраць дакументы і чакаць станоўчага адказу для атрымання грошай у адрозненне ад атрымання крэдыту. «Нягледзячы на высокі кошт такіх займаў — каля двух працэнтаў у дзень, — паслугі ламбардаў сёння запатрабаваныя, таму дэкрэт, які мае сацыяльную скіраванасць, набывае асаблівую актуальнасць», — упэўнены Уладзімір Панцюхоў.

Акрамя таго, сенатары ўхвалілі праекты законаў, датычныя экстрэмізму, маркіроўкі кантрольнымі знакамі прадметаў адзення, а таксама даты сумесных пасяджэнняў палат беларускага парламента, у тым ліку для заслухоўвання Паслання Прэзідэнта.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».