Вы тут

Прафсаюз дапамог вярнуць грошы


Прадавец аднаго з магілёўскіх магазінаў засталася без заробку. Прычына — выяўленая падчас рэвізіі нястача. Пакрыўджаная жанчына пайшла шукаць праўды ў абласное аб'яднанне прафсаюзаў. І, як высветлілася, недарэмна. Юрысты хутка знайшлі шэраг парушэнняў нормаў беларускага заканадаўства аб працы, якія дапусціў наймальнік. У адпаведнасці з Працоўным Кодэксам, ён павінен быў папярэдзіць работніка наконт утрымання грошай не пазней 2 тыдняў пасля выяўлення прычыненай ім шкоды і запатрабаваць тлумачэнне. Але ён праігнараваў гэта патрабаванне. Як і тое, што сума спагнання не павінна была складаць больш за 50% заробку.


Жанчына была азнаёмлена са сваімі правамі, а галоўны прававы інспектар працы абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іна Чабатарэўская дапамагла ёй скласці іскавую заяву ў суд. Але да гэтага справа не дайшла. Наймальнік прызнаў парушэнні, адмяніў загад і выплаціў жанчыне заробак, які ёй належаў.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.