Вы тут

«Вялікая гонка» да Сочы давяла


Трэці год запар навучэнцы Ходасаўскай сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна выпраўляюцца ў кругасветнае падарожжа. Віртуальнае. Месяц захапляльнай барацьбы, 10 незабыўных цікавых тураў па розных краінах і кантынентах. Усё гэта арыгінальная, займальная і пазнавальная інтэрнэт-гульня для школьнікаў «Вялікія гонкі — 2016».


Вось яны — пе­ра­мож­цы!

— Сёлета маршрут падарожжа для каманд «Новы дзень», «Дзеці новага пакалення» і «Негарадская моладзь» быў такім: Ізмір — Верона — Гамбург — Марсэль — Манчэстэр — Александрыя — Сан-Паўлу — Лос-Анджэлес — Бамбей — Адэлаіда. Цягам месяца ўдзельнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа вакол Зямлі, пабываўшы па чарзе ў Турцыі, Італіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Егіпце, Бразіліі, ЗША, Індыі і Аўстраліі. Школьнікі змаглі пазнаёміцца з гісторыяй, геаграфіяй, культурай, побытам, звычаямі, традыцыямі, нацыянальным адзеннем і самабытнай кухняй гэтых краін, — расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ходасаўскай СШ Тэрэса Сямёнава.

Не менш цікавай была і геаграфія ўдзельнікаў «Вялікіх гонак». Масква і Краснадар, Хабараўск і Уладзівасток, Магадан і Уфа, Ліпецк і Новасібірск, Іванава і Касцюковічы, Магілёў і Мінск, Луганск і Данецк, Зугрэс і Ваўкавыск, Караганда і Паўладар, Душанбэ і Хаджэнт... Усяго ў кожнай узроставай групе змагалася больш за 30 каманд з розных навучальных устаноў Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана і Таджыкістана.

Літаральна са старту каманды з Ходасаў упэўнена захапілі лідарства ў сваіх узроставых групах і не саступілі яго да апошняга тура. Дапамагаў гульцам пракладваць маршрут нязменны штурман розных інтэрнэт-конкурсаў і алімпіяд, настаўнік інфарматыкі Аляксандр Уладзіміравіч Сямёнаў. Трэці год запар школьныя каманды пад яго кіраўніцтвам на фінішы аказваюцца ў ліку пераможцаў.

Вось іх імёны: Дар'я Шчарбакова, Аляксей Пруднікаў, Арцём Кабозаў, Марыя Зямцова — каманда «Новы дзень»; Антон Пруднікаў, Дзіяна Крупская, Святлана Рыбакова, Іна Валошына — каманда «Дзеці новага пакалення»; Уладзімір Іпатовіч, Вольга Іванова, Насця Рудкоўская, Паліна Зылева — каманда «Негарадская моладзь».

Але на гэтым гонка не скончана. У чэрвені ў алімпійскім Сочы плануецца правядзенне Міжнароднай інтэлектуальнай гульні «Вялікія гонкі» з удзелам лепшых каманд з блізкага і далёкага замежжа, куды атрымала запрашэнне і каманда Ходасаўскай сярэдняй школы. Каманда «Новы дзень» прадстаўляла Беларусь на аналагічных спаборніцтвах у 2014 годзе, адкуль вярнулася ў рангу пераможцы.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.