Вы тут

Адбудзецца відэамост паміж Мінскам і штаб-кватэрай Сусветнага банка


Ён ар­га­ні­зу­ец­ца з удзе­лам Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі.


Прэс-сак­ра­тар ка­мі­тэ­та Але­на Кас­цю­ко­ва па­ве­дам­ляе, што да ўва­гі між­на­род­най фі­нан­са­вай ар­га­ні­за­цыі бу­дзе прад­стаў­ле­на спе­цы­яль­ная прэ­зен­та­цыя ідэй і пла­наў па раз­віц­ці ў на­шай кра­і­не ма­са­вай ацэн­кі не­ру­хо­мас­ці і рэ­фар­ма­ван­ні пад­атко­вай сіс­тэ­мы.

Іні­цы­я­та­рам пра­вя­дзен­ня та­кой ацэн­кі вы­сту­пае На­цы­я­наль­нае ка­даст­ра­вае агенц­тва Дзяр­жаў­на­га ка­мі­тэ­та па ма­ё­мас­ці, ад­зна­чы­ла спа­да­ры­ня Кас­цю­ко­ва. Так­са­ма яна ўдак­лад­ні­ла, што да ўдзе­лу ў ві­дэа­кан­фе­рэн­цыі ад бе­ла­рус­ка­га бо­ку за­про­ша­ны прад­стаў­ні­кі Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці, Мі­ніс­тэр­ства па па­дат­ках і збо­рах і Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў. Раз­гле­дзіць усе ню­ан­сы тэх­на­ло­гіі ма­са­вай ацэн­кі і фар­мі­ра­ван­ня не­ру­хо­мас­ці, а так­са­ма за­ры­ен­та­вац­ца па ўзроў­ні вы­дат­каў на пра­вя­дзен­не та­кой ра­бо­ты ў цэ­лым для Бе­ла­ру­сі да­зво­ліць пі­лот­ны пра­ект, які стар­та­ваў у сту­дзе­ні 2015 го­да і ажыц­цяў­ля­ец­ца на тэ­ры­то­рыі Са­вец­ка­га ра­ё­на Мін­ска і Коб­рын­ска­га ра­ё­на Брэсц­кай воб­лас­ці.

У прэс-служ­бе Дзярж­кам­ма­ё­мас­ці нам па­ве­да­мі­лі, што пад­час ві­дэа­кан­фе­рэн­цыі прад­стаў­ні­кі Су­свет­на­га бан­ка азна­ё­мяц­ца з хо­дам рэа­лі­за­цыі пі­лот­на­га пра­ек­та і яго пер­шы­мі вы­ні­ка­мі. Так­са­ма пла­ну­ец­ца аб­мер­ка­ваць маг­чы­мы ві­зіт прад­стаў­ні­коў Су­свет­на­га бан­ка ў Мінск на вы­ні­ко­вую прэ­зен­та­цыю пра­ек­та, якая ад­бу­дзец­ца з 23 па 27 мая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.