Вы тут

Кідайце або плаціце больш


Жорсткія меры ў дачыненні да тытунёвых вырабаў і электронных цыгарэт будуць працягвацца. Па прыкладзе краін, дзе такая работа прынесла ўжо свой плён.  


Так, у шэрагу заходніх краін удзельная вага падатку ў кошце тытунёвых вырабаў складае каля 70 працэнтаў, а ў нас пакуль толькі 30. "Чым раней мы зробім тое ж самае, тым лепш для насельніцтва, -- заўважае кіраўнік Краінавага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь Ягор ЗАЙЦАЎ. -- Размовы аб тым, што ў выніку павышэння цаны на тытунь, дзяржава не даатрымае падатку, беспадстаўныя. У тых краінах, дзе такія меры прынятыя, дзяржава не прайграла". Больш за тое, практыка  краін, у якіх было абмежаванае курэнне ў грамадскіх месцах, паказала зніжэнне ўзроўню захваральнасці на інфаркт міякарда літаральна цягам шасці месяцаў. А таму ўрачы звяртаюць увагу і на непрамыя затраты дзяржавы на пераадоленне наступстваў курэння -- лячэнне, рэабілітацыю, інваліднасць пацыентаў, які захварэлі ў выніку згубнай звычкі. Вядома, што 50 працэнтаў курцоў гінуць ад захворванняў сістэмы кровазвароту, 25 працэнтаў -- ад анкалогіі і яшчэ 25 -- ад хранічных захворванняў лёгкіх.

-- У нас рэгулярна падымаюцца цэны на цыгарэты, але пакуль толькі на тыя, што адносяцца да высокага цэнавога сегменту, -- адзначае загадчыца аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга БАРТМАН. -- А больш важна адэкватна фарміраваць цану на нізкі і сярэдні сегмент. У межах праграмы выроўнівання кошту ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза Беларусь імкнецца да больш высокага ўзроўню. Работа па фарміраванні цанавой палітыкі працягваецца. Мы павінны ўстанавіць мінімальна парог, ніжэй якога цана на цыгарэты не павінна апускацца і пры гэтым неабходна зафіксаваць норму аб адсутнасці абмежаванняў верхняга парогу кошту.

Спажыванне тытунёвых вырабаў рэгулюе сёння Дэкрэт №28. Шэраг важных крокаў ужо зроблены (летась, напрыклад, забаронена адкрытая выкладка такога тавару). Зараз зацверджаны апошнія патрабаванні да ўпакоўкі, і рашэнне адносна гэтага будзе зафіксавана ў Дэкрэце.

Новыя прапановы знаходзяцца на разглядзе ў Савеце Міністраў. Вось асноўныя:

-- прыраўняць электронныя цыгарэты да тытуню і распаўсюдзіць на іх тыя ж патрабаванні, што і да тытуню;

-- пашырыць колькасць грамадскіх месцаў, дзе курэнне будзе забаронена або цалкам, або шляхам вылучэння спецыяльных зон (патрабаванні да такіх месцаў вызначаюць міністэрствы аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях);

-- забараніць курэнне ў прысутнасці дзяцей да 14 гадоў у аўтамабілях і грамадскіх месцах закрытага тыпу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».