Вы тут

Прадстаўніцы прыгожага полу з Вялікабрытаніі - «зоркі» навін


На мінулым тыдні ў плане займальных інфанагод асабліва вылучыліся прадстаўніцы прыгожага полу з Вялікабрытаніі. Зрэшты, аб усім па парадку.


Убачыла, жахнулася і... пахудзела!

Першай «зоркай» навін стала жыхарка графства Хартфордшыр, якая з-за лішняй вагі не змяшчалася на адным сядзенні ў самалёце. Яна пахудзела на 83 кілаграмы! Пасля гэтага дама выдаткавала суму каля 11 тысяч долараў на выдаленне павіслай скуры, піша Daіly Maіl.

24-гадовая Эмбер Роўз зразумела, што павінна скінуць вагу пасля таго, як яе папрасілі набыць адразу два авіябілеты: з-за сваіх памераў дзяўчына не магла бяспечна ляцець у адным крэсле. Брытанка вагой 159 кілаграмаў прыйшла да высновы, што атлусценне стала вынікам яе няправільнага харчавання, пасля таго як адзін з сяброў апублікаваў у інтэрнэце здымак яе штодзённага рацыёну. Убачыўшы ўласнае меню і фігуру збоку, Роўз пачала наведваць трэнажорную залу і скараціла колькасць спажываных калорый. Пасля пахудзення дзяўчына адважылася на аперацыю па выдаленні лішняй скуры на целе. «Вельмі хачу зноў трапіць на той жа рэйс летам, а потым яшчэ і пахваліцца сваім новым целам у бікіні», — падзялілася яна.


Люблю я пасту... за рулём

Другой «зоркай» стала невядомая у чырвоным Ford Fіesta. Яна апынулася ў цэнтры ўвагі брытанскай прэсы пасля таго, як на камеру з аўтамабіля, які праязджаў побач, было знята, як жанчына за рулём есць пасту з вялікай талеркі.

Па сведчанні двух відавочцаў незвычайнага аўтаінцыдэнту, машына рухалася на хуткасці 50 міль у гадзіну (больш за 80 км/г). Паводле іх слоў, жанчына адной рукой трымала відэлец, а другой талерку. Пры гэтым яна была так захоплена ежай, што не заўважыла, што за ёй назіраюць. Мужчыны, якія знялі відэа, лічаць, што гэта «па-вар'яцку» і «небяспечна для навакольных». Адзін з мужчын сказаў, што першы раз за 11 гадоў свайго вадзіцельскага стажу бачыў, каб так адкрыта абедалі за рулём.


Хачу, як Памела

Трэцяй «зоркай» навін стала жыхарка Ліверпуля, якая выдаткавала больш за 28 тысяч долараў на пластычныя аперацыі, каб дамагчыся падабенства з амерыканскай актрысай і мадэллю Памелай Андэрсан, паведамляе зноў жа Daіly Maіl.

31-гадовая Кэралін Андэрсан за 16 гадоў перанесла дзевяць аперацый на грудзях, павелічэнне вуснаў і адбельванне зубоў дзеля вонкавага падабенства са сваім ідэалам. Яна кожныя шэсць месяцаў робіць ін'екцыі ботаксу ў верхнюю частку твару. Брытанка пастаянна наведвае салярый, каб дамагчыся такога ж, як у «зоркі», адцення скуры. З-за гэтага ў дзяўчыны пачаліся праблемы са здароўем. Нягледзячы на складанасці, Андэрсан плануе зрабіць яшчэ некалькі пластычных аперацый. «Апантанасць адным чалавекам можа выглядаць дзіўна, але я гатовая на ўсё, каб атрымаць такую ж знешнасць», — сказала брытанка

Загаловак у газеце: Убачыла, жахнулася і... пахудзела!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».