Вы тут

Золатавалютныя рэзервы — 4 млрд 191,4 млн долараў


Паводле інфармацыі прэс-службы Нацбанка, па выніках сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся на 80,4 млн долараў.


У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў вырас яшчэ мацней — на 131,2 млн долараў, і на 1 красавіка склаў 4 млрд 506,4 млн долараў у эквіваленце. Эксперты нашага фінансавага рэгулятара нагадваюць, што ў сакавіку ўрад і Нацыянальны банк Беларусі ў поўным аб'ёме пагасілі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла таксама паступленне першага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, сродкаў ад продажу Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, купля галоўным банкам замежнай валюты на таргах таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».