Вы тут

Мёду — поўныя соты


За апошнія пяць гадоў вытворчасць таварнага мёду ў лясгасах павялічылася на 192 працэнты, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Так, калі ў 2011 годзе было атрымана 61,3 тоны гэтага карыснага прадукту, дык летась — ужо 117,9 тоны. Сёння ў галіне маецца больш за 8,2 тысячы пчоласем'яў, у тым ліку ў Брэсцкай вобласці амаль 2,3 тысячы, у Віцебскай — больш за 1,2 тысячы, у Гомельскай — 781, у Гродзенскай — 854, у Мінскай — амаль 2,4 тысячы, у Магілёўскай вобласці — 729 пчоласем'яў. У пяці лясгасах арганізаваны 32 буйныя пчальнікі, дзе маецца сто і больш пчоласем'яў. Размешчаны яны ў Смаргонскім доследным, Палескім, Жлобінскім, Камарынскім і Хойніцкім лясгасах.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».