Вы тут

«Самае галоўнае, каб журналістыка заставалася сумленнай»


Беларусь адбылася як незалежная дзяржава, і толькі беларусы самі заўсёды вырашалі і будуць вырашаць свой лёс. Гэты факт асабліва адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч, адказваючы на пытанні журналістаў у час тэлемоста «Мінск—Масква», перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Паводле слоў міністра, інфармацыйная прастора Беларусі сёння адкрытая: у краіне больш як 5 млн карыстальнікаў інтэрнэту. «Мы маем намер пашыраць сваю інфармацыйную прысутнасць усімі даступнымі сродкамі, праз сумесныя інтэграцыйныя праекты ў тым ліку плануем знаходзіць магчымасці па пашырэнні распаўсюджвання інфармацыі пра Беларусь у свеце. Гэта сёння трэба не толькі Беларусі, але і Еўропе, як паказала практыка, — падкрэсліла Лілія Ананіч. — Да нас прыязджаюць еўрапейцы, таму што мы міралюбівая і адкрытая краіна, у нас утульна, прыгожа, спакойна, мы гэтым даражым і будзем няўхільна гэтага прытрымлівацца. Беларусь заўсёды праводзіла шматвектарную знешнюю палітыку, заўсёды сумленна і адкрыта вуснамі Прэзідэнта гаварыла аб усіх з'явах і працэсах, якія адбываюцца ў свеце. Гэта не асаблівасць, гэта сутнасць і характар беларускай палітыкі і нашага Прэзідэнта».

Беларусь павінна ўзмацняць інфармацыйную прысутнасць у Расіі. Паводле слоў Ліліі Ананіч, сёння ў Беларусі шырока транслююцца расійскія тэлеканалы. «Наш інтэграцыйны клопат — каб у тэлеканала «Беларусь 24» была такая ж шырокая аўдыторыя, як і ў расійскіх тэлеканалаў. Сёння гэтае пытанне на парадку дня абмеркавання па лініі адпаведных ведамстваў», — дадала міністр.

Лілія Ананіч выказала думку, што так званыя інфармацыйныя войны паміж Беларуссю і Расіяй павінны застацца ў мінулым. «Хачу заўважыць, што інфармацыйныя войны сёння існуюць і ў глабальным плане, паміж Захадам і Усходам. Як міністр я буду працаваць над тым, каб інфармацыйныя войны паміж Беларуссю і Расіяй былі фактам гісторыі», — падкрэсліла яна.

Лілія Ананіч таксама заявіла: «Самае галоўнае, каб журналістыка заставалася сумленнай і непрадузятай. Праўда і нічога, акрамя праўды. Над гэтым трэба добра падумаць журналісцкай супольнасці і ў Беларусі, і ў Расіі. Трэба знаходзіць тое, што кансалідуе і працуе на стварэнне. Шматпалярнасць інфармацыйнага поля — гэта розныя пункты гледжання. Але ўсё, што працуе не на стварэнне, шкодна і для Беларусі, і для Расіі».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».