Вы тут

«Гэта будзе заўтра?»


Пад такiм загалоўкам у нумары «Звязды» за 2 сакавiка быў змешчаны лiст шматгадовага падпiсчыка «Звязды» з Мастоўшчыны спадара Уладзiмiра Сiдара. «Па вечарах у нядзелю, — паведамляў ён, — мы заўжды ўключаем «Беларусь 1», чакаем перадачу «Навiны надвор'я». Аднак яна мала таго што позна пачынаецца, дык часам яшчэ i пераносiцца — калi на 15 хвiлiн, а калi i на ўсе 30 цi 40. «А таму (цытата з лiста) далёка не ўсе могуць дазволiць сабе дачакацца «Навiн...», спакойна i да канца паглядзець iх...».


Як паведамiў рэдакцыi галоўны дырэктар тэлеканала «Беларусь 1» спадар Глеб Шульман, з 10 сакавiка бягучага года праграма «Навiны надвор'я» выходзiць у эфiр па нядзелях у 20 гадзiн 40 хвiлiн.

Яшчэ адзiн, можна сказаць падзячны, лiст даслаў у рэдакцыю i спадар Сiдар. «...Тое, што патрэбную нам праграму перанеслi на больш раннi час, — паведамляе Уладзiмiр Мiкалаевiч, — я, вядома, заўважыў! I сваiм аднавяскоўцам адразу ж сказаў... Людзi рады, бо цяпер паглядзець яе можа кожны».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?