Вы тут

Спорт — без палiтыкi


Беларусь неўзабаве зможа прыняць любыя мiжнародныя спаборнiцтвы па лёгкай атлетыцы.

Аб гэтым Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка заявiў на сустрэчы з прэзiдэнтам Мiжнароднай асацыяцыi лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьянам Коэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Беларусь ужо з наступнага года зможа правесцi любое мерапрыемства па лёгкай атлетыцы. Мы спецыяльна мадэрнiзуем наш нацыянальны стадыён менавiта пад лёгкую атлетыку. Там можна будзе гуляць у футбол, але гэта будзе лёгкаатлетычны стадыён, створаны па апошнiм слове тэхнiкi з запасным трэнiровачным полем i ўсiмi атрыбутамi для работы спартсменаў», — заявiў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што хоць па глабальных мерках Беларусь i не ўваходзiць у лiк вялiкiх дзяржаў, аднак у краiне iснуюць нядрэнныя спартыўныя традыцыi ў многiх вiдах спорту. «У нас добрыя школы, якiя дасталiся нам з савецкiх часоў. Мы iх захавалi. Часам не хапае настойлiвасцi i, можа, нейкай увагi, — адзначыў Прэзiдэнт. — Спецыялiстаў у нас дастаткова практычна ў любым вiдзе спорту, але нам не хапае сiстэмы функцыянавання таго цi iншага вiду спорту, арганiзацыi, патрабавальнасцi, абавязковасцi ад трэнераў i спартсменаў. Але горш было б, калi б не хапала грошай або ўмення. Але калi гэта ўсё ёсць, але не хапае арганiзаванасцi, то гэту справу можна паправiць».

«Калi ў спорце будзе ўсё справядлiва, я ўпэўнены, што беларускiя спартсмены на сусветных арэнах, Алiмпiйскiх гульнях будуць яшчэ прыкметней. Я гэта гавару, ведаючы вашу пазiцыю, памкненнi i арыентацыю на сумленнасць i прыстойнасць у спорце. I вы ў гэтым плане можаце разлiчваць на Беларусь», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

«У спорце не павiнна быць столькi палiтыкi, колькi сёння. У спорце не павiнны перамагаць спартсмены толькi буйных багатых дзяржаў. Спорт павiнен быць для ўсiх. Таму я катэгарычна супраць усякiх закрытых пытанняў у спорце, у тым лiку допiнгу, што якой-небудзь краiне гэта можна, а iншай нельга. Я супраць таго, каб грошы вырашалi пытаннi. Таму што багатая краiна будзе заўсёды выйграваць. Спорту не хапае справядлiвасцi», — заявiў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць станоўчым той факт, што ў сусветнай лёгкай атлетыцы працуюць спецыялiсты, якiя па-сапраўднаму ведаюць i разумеюць спорт. «Менавiта гэтага разумення ў многiх функцыянераў у многiх вiдах спорту якраз не хапае — разумення спартсмена, — сказаў Прэзiдэнт. — Мне здаецца, што такiя людзi, як вы, якiя прайшлi праз горан спорту i паказалi выдатныя вынiкi, якраз здольны змянiць сiтуацыю ў спорце».

Кiраўнiк дзяржавы таксама з цеплынёй успомнiў той час, калi Себасцьян Коэ змагаўся на спартыўных спаборнiцтвах. «Успамiнаю маладосць i Себасцьяна Коэ на бегавой дарожцы, супраць якога я, вядома, заўсёды балеў, таму што побач з вамi заўсёды былi нашы вялiкiя спартсмены. Але я заўсёды быў у захапленнi ад вас», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.