Вы тут

Насваю ставяць заслоны


У нашай краіне ўсур'ёз узяліся за барацьбу з некурыльнымі сумесямі. З 21 сакавіка па 1 красавіка супрацоўнікі міністэрстваў унутраных спраў і па падатках і зборах правялі комплекснае мерапрыемства. Мэта простая — выявіць, перакрыць нелегальны збыт насваяў. Вынікі доўга чакаць не прымусілі.


Як адзначыў Васіль Лосіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС, за час акцыі выявілі 54 факты рэалізацыі і захоўвання некурыльных сумесяў. Канфіскавана 530 кілаграмаў! Гэтага хапіла б на 27 тысяч доз коштам звыш 668 мільёнаў рублёў. Што цікава, толькі за ўвесь 2013 год канфіскавалі 400 кілаграмаў насваю. Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС паведамілі, што аб'ёмы паставак некурыльных сумесяў у нашу краіну пастаянна павялічваюцца. І за апошнія тры гады канфіскавана больш за 4,5 тоны гэтага рэчыва.

У выніку комплекснага мерапрыемства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 25 чалавек. Яшчэ каля трыццаці матэрыялаў для складання пратаколаў накіраваны ў тэрытарыяльныя падатковыя інспекцыі. Найбольшую колькасць насваю, амаль 380 кілаграмаў, канфіскавалі на Гродзеншчыне. Так, адзін з вадзіцеляў у складскім памяшканні захоўваў 260 кілаграмаў некурыльных сумесяў.

Нядаўна, пасля вынікаў грамадскага абмеркавання лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства, МУС прыняло рашэнне ініцыяваць увядзенне адказнасці за захоўванне, спажыванне, рэалізацыю насваю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?