Вы тут

«Пажартаваў» з бомбай


На станцыі «Кастрычніцкая» сталічнай падземкі 59-гадовы мужчына заведама лжыва паведаміў супрацоўніку міліцыі, што ў яго ў пакеце знаходзіцца... бомба.


Заяўніка тут жа даставілі ў пакой міліцыі для разбору. У выніку высветлілася, што ніякага выбуховага ўстройства ў яго няма, проста мужчына вырашыў так пажартаваць. Аднак жарт можа дорага абысціся — Ленінскі раённы аддзел Следчага камітэта ўжо завёў крымінальную справу за заведама лжывае паведамленне пра небяспеку. Мужчыну пагражае пакаранне ўключна да пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.