Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Юніёрская зборная па хакеі атрымала перамогі ў двух першых матчах чэмпіянату свету ў Мінску, Вікторыя Азаранка сустрэлася з айчыннымі заўзятарамі, а маладзёжная зборная па гандболе не змагла прабіцца ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Пра самыя актуальныя навіны спорту — у штотыднёвым аглядзе «Звязды».


1. На сталічнай «Чыжоўка-Арэне» працягваецца юніёрскі чэмпіянат свету па хакеі. Беларуская каманда на турніры стартавала з перамогі над зборнай Казахстана 5:2, а на наступны дзень падапечныя Юрыя Файкова сталі мацнейшымі за аднагодак з Нарвегіі 6:3. Чарговыя матчы турніру пройдуць сёння, 12 красавіка. Зборная Беларусі сустрэнецца са зборнай Францыі, пачатак матчу а 19.00.

Нагадаем, каманда, якая зойме першае месца на турніры, атрымае права ў наступным сезоне выступіць у топ-дывізіёне, а апошняя дружына апусціцца ў групу B дывізіёна 1.

2. У першым матчы фінальнай серыі ІХ рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакея на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба каманда кіраўніка дзяржавы абыграла дружыну Гомельскай вобласці з лікам 7:3. Фінальная серыя за першае месца працягваецца да дзвюх перамог адной з каманд. Другая сустрэча адбудзецца 16 красавіка на лёдзе «Чыжоўка-Арэны». Калі перамогі даб'юцца гамяльчане, то трэцяя, вырашальная, гульня пройдзе 17 красавіка таксама ў Мінску.

Лядовая дружына кіраўніка дзяржавы 6 разоў выйгравала гэтыя спаборніцтвы (2008, 2010-2012, 2014, 2015 гады). Па разе перамагалі каманды Гомельскай (2009) і Мінскай (2013) абласцей.

3. Напярэдадні Вікторыя Азаранка была прызнана найлепшай тэнісісткай сакавіка, у абноўленым рэйтынгу WТА цяпер яна займае 5-ю пазіцыю, а на мінулых выхадных «зорка» сусветнага тэніса прыехала на радзіму, дзе сустрэлася з айчыннымі заўзятарамі.

На сустрэчу з Вікторыяй сабралася каля пяцісот чалавек, у кожнага ахвотнага была магчымасць задаць пытанне вядомай тэнісістцы, атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца з «зоркай».

У ходзе сустрэчы Азаранка паведаміла, што плануе згуляць у складзе зборнай Беларусі ў Маскве (у матчы з расіянкамі за выхад у Сусветную групу Кубка Федэрацый). Таксама Вікторыя падзялілася планамі на будучую Алімпіяду. Там яна выступіць толькі ў адзіночным разрадзе, а перад прэстыжным турнірам беларуска плануе зняць яшчэ адзін кліп. «Зараз я працую з дзяўчынай, якая грае на скрыпцы. Гэты кліп будзе больш мяккі, чым папярэдні», — падзялілася Азаранка.

Таксама Вікторыя адказала на пытанне, калі дасць інтэрв'ю беларускім журналістам. «У мяне няма негатыву да нашай прэсы. Але я прыязджаю дадому, каб адпачыць, пагутарыць з заўзятарамі, а не раздаваць інтэрв'ю, рабіць нешта напаказ. Аднак, калі будзе магчымасць, я абавязкова пагутару і з беларускімі журналістамі», — адзначыла Вікторыя.

4. Гандбалісты мала-дзёжнай зборнай Беларусі (U-20) не змаглі прабіцца ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. Падапечныя Юрыя Шаўцова саступілі аднагодкам з Нарвегіі (29:34), Швецыі (31:32) і толькі ў заключным паядынку былі мацнейшыя за зборную Босніі і Герцагавіны (27:26). Два набраныя балы дазволілі беларусам заняць толькі 3-е месца ў групе, што не дае права выступаць у фінальнай частцы кантынентальнага першынства, якое пройдзе з 27 ліпеня па 8 жніўня ў Даніі.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сустрэлі «зорку» дома

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.