Вы тут

Нік Вуйчыч: «Цуд для іншых — гэта мы»


«Я непрыгожая», «У мяне нічога не атрымаецца», «Я ні ў чым не магу даць рады», «Я адзінокі», «У чым сэнс майго жыцця?»... Сёння гэтыя думкі ўласцівыя не толькі падлеткам, якія стаяць на раздарожжы свайго жыцця і пад уплывам комплексаў, часта надуманых, не ведаюць, куды рухацца далей. Такія думкі ахопліваюць і дарослых людзей, знаходзяцца з імі на працягу ўсяго жыцця. А здараецца, і забіваюць гэтае самае жыццё.


Такое ледзьве не здарылася з адным з самых вядомых матывацыйных аратараў сучаснасці Нікам Вуйчычам. Дзесяцігадовы хлопчык вырашыў пакончыць жыццё самагубствам — утапіцца ў ванне. Прычынай сталі не нейкія стандартныя падлеткавыя комплексы, а сур'ёзная хвароба — сіндром тэтраамеліі. Нік нарадзіўся без рук і амаль што без ног. Адной нагі не было ўвогуле, а замест другой — ступня з двума пальцамі, «курыная лапка» (так жартаўліва яе празваў Нік). Няцяжка ўявіць, якім складаным было жыццё хлопчыка. Але яго выратавала ад самагубства любоў: як можна пакінуць бацькоў, якія, няглядзячы ні на што, любяць цябе, з пачуццём віны з-за смерці сына?

І ён не пакінуў. У пятнаццацігадовым узросце прачытаў у Евангеллі прыпавесць пра сляпога. Вучні спыталі ў Хрыста, чаму гэты чалавек сляпы. Хрыстос адказаў: «Каб на ім праявіліся дзеі Божыя».

«Неяк ва ўніверсітэце да мяне падышла дзяўчынка і сказала: «Ты ведаеш, ніхто не казаў мне пра тое, якая я прыгожая, і пра тое, што ён мяне любіць». І тады я зразумеў, што павінен стаць чалавекам, які нясе людзям добрую вестку пра любоў і надзею».

Цяпер Нік дорыць сваю шчырую ўсмешку і гісторыю пра сапраўднае шчасце людзям усіх нацыянальнасцяў. Ён расказвае аб сваім жыцці і прынцыпах, да якіх ён прыйшоў у свае 33 гады. Напрыклад, пра тое, што трэба быць удзячным. За ўсё. Не канцэнтравацца на рэчах, якіх у цябе няма, а больш звяртаць увагу на тое, чым ты валодаеш. Можа здацца, што гэта банальныя ісціны, якія ўсе ведаюць. Ведаюць? Так. Але ці РАЗУМЕЮЦЬ? Здаецца, што не. Бо мы ўсё гэтак жа ўпадаем у дэпрэсію ад таго, што, напрыклад, мала зарабляем. Потым, калі грошай будзе ўжо дастаткова, мы знойдзем яшчэ якую-небудзь важкую прычыну, каб быць нешчаслівым. І ніяк не ўцямім, што для шчасця патрэбна зусім мала...

Мы шмат факусіруемся на сабе. І забываемся на ўвесь астатні свет. Я, я, я... Але ж... «У вашым жыцці цуду можа не адбыцца, але вы заўсёды можаце стаць цудам для іншых», — упэўнены Нік Вуйчыч.

Каб свядомасць звычайнага чалавека матэрыялістычнага ХХІ стагоддзя хоць трошкі змянілася і накіравалася на духоўную моц, трэба ўбачыць на свае вочы такі цуд, як Нік Вуйчыч. Сваёй «курынай лапкай» (з гумарам па жыцці — таксама прынцып Ніка) ён навучыўся друкаваць на камп'ютары, есці, катацца на скейтбордзе. Ён гуляе ў гольф, плавае, падарожнічае, піша кнігі, здымае кліпы — жыве. У яго прыгажуня-жонка і двое дзяцей. Галоўнае ж — ён не робіць са свайго ўнікальнага становішча прычыну для жалю ці насмешак, што было б зрабіць прасцей за ўсё. Наадварот, Нік Вуйчыч становіцца прыкладам для ўсіх.

Беларусь стане 56-й краінай, куды прыедзе вялікі аптыміст і аратар.

А пакуль знаёмімся бліжэй з Нікам Вуйчычам (балазе, інфармацыі ў інтэрнэце дастаткова) і настройваемся на змены ў сваім светаўспрыманні.

Паліна ЛІСОЎСКАЯ

maladost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».