Вы тут

Сем пялёсткаў радасці


Яслі-сад №50 на 230 месцаў адкрыўся ў адным з новых мікрараёнаў Барысава. Плануецца, што групы будуць цалкам укамплектаваны да пачатку будучага навучальнага года. Цяпер установу наведваюць 90 дзяцей.


Ма­лень­кія гас­па­да­ры но­ва­га сад­ка су­стра­ка­юць за­про­ша­ных на ўра­чыс­тае ад­крыц­цё.

— За паўтара года на Міншчыне з'явілася 6 новых дзіцячых садоў, хутка будзем адкрываць яшчэ адзін у вёсцы Бараўляны. А гэта сведчыць пра тое, што краіна жыве стваральнай працай, і бацькі, кожны на сваім рабочым месцы, уносяць лепту ў агульную справу, каб іх дзеці раслі ў годных умовах, — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця старшыня Мінаблвыканкама Сямён ШАПІРА.

Сімвалічны ключ ад новага дзіцячага сада ўручыў маленькім навасёлам генеральны дырэктар ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі будтрэста №3 горада Салігорска Сяргей Ярмалінскі. Менавіта гэтае прадпрыемства ў сціслыя тэрміны пабудавала аб'ект: конкурс на яго ўзвядзенне быў выйграны ў чэрвені мінулага года.

Новая ўстанова атрымала неафіцыйную назву «Кветачка сяміколерная». Яе эмблемай стала кветка з сямю пялёсткамі. Кожны з іх увасабляе асобны кірунак выхавання гарманічна развітой асобы. Сапраўды, дзіця — гэта пяшчотны парастак кветкі, якая яшчэ не распусцілася. А ў надзейных руках педагога яна квітнее і прыносіць адпаведныя плады.

Ура­чыс­ты мо­мант пе­ра­да­чы крыш­таль­на­га клю­ча.

У яслях-садзе працуюць 12 груп, у тым ліку 4 ясельныя, якія будуць наведваць малыя ад 2 да 3 гадоў. Сярод выхаванцаў і Валерыя, якой хутка споўніцца два з паловай гады.

— Мы жывём разам з бацькамі ў гэтым раёне. І, вядома, задумваліся, куды ўладкаваць дачку, — кажа яе маці Кацярына Савіч. — А тут усе праблемы адпалі. Вельмі зручна як для бацькоў, так і для малых: не трэба рана будзіць, некуды везці дзіця. Радуе і тое, што гэты садок звышсучасны, створаны ўсе ўмовы як для фізічнага, так і духоўнага развіцця дзяцей.

Тут прадугледжаны асобныя гульнявыя пляцоўкі для кожнай групы, а таксама асобнае памяшканне. У садку ёсць басейн, спартыўная, трэнажорная, музычная залы, сенсорны пакой. Бацькі лічаць, што гэта асабліва важна: сучасныя дзеці шмат часу бавяць за камп'ютарам, ім неабходна часцей расслабляцца. А дапамогуць ім у гэтым прафесіянальныя псіхолагі, псіхатэрапеўты.

— Адкрыццё дзіцячага сада ў новым раёне, дзе жыве нямала маладых, шматдзетных сем'яў, дазваляе вырашыць праблему крокавай даступнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі, — канстатаваў старшыня Барысаўскага райвыканкама Уладзімір Мірановіч. — Акрамя таго, тут прапаноўваецца 65 новых рабочых месцаў, у тым ліку 29 непасрэдна для педагогаў горада.

У тэму

Галіна КАЗАК, начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама:

— За апошнія пяць гадоў на Міншчыне адкрылася 12 дзіцячых дашкольных устаноў на 2730 месцаў. Акрамя таго, пачынаючы з 2011-га 9 дашкольных устаноў створаны за кошт рэканструкцыі і вяртання памяшканняў, якія выкарыстоўваліся разнастайнымі службамі, арганізацыямі, ведамствамі. Вельмі актыўна пачалі развівацца формы прыватных дзіцячых садоў. Летась у Мінскім раёне створаны два такія: у аграгарадку Сеніца на 40 месцаў і ў Бараўлянах на 24 месцы. Сёлета будзе пабудаваны дзіцячы сад у вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна.

Што тычыцца дашкольных дзіцячых устаноў крокавай даступнасці, то тут яшчэ існуе праблема ў мікрараёнах-новабудоўлях некаторых райцэнтраў. У прыватнасці, такія цяжкасці адчуваюцца ў Стоўбцах, Маладзечне, Жодзіне. Там запраектавана будаўніцтва новых устаноў, але гэта перспектыва наступнага года.

Дадам, што дзіцячыя сады настолькі запатрабаваны ў Мінскай вобласці, што кожны год мы прырастаем па колькасці дзяцей у іх на 500-700 чалавек. На цяперашні момант 660 дашкольных устаноў наведваюць 58 118 дзяцей.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.