Вы тут

У ААН пачаліся сустрэчы з кандыдатамі на пасаду Генеральнага сакратара


У штаб-кватэры ААН распачаўся першы раўнд гутарак з кандыдатамі на пасаду Генеральнага сакратара арганізацыі, паведамляюць інфармагенцтвы.


Працэс адбору новага Генеральнага сакратара звычайна праходзіў за зачыненымі дзвярыма, рашэнне прымалі некалькі ўплывовых дзяржаў з ліку пастаянных членаў Савета Бяспекі. Сёлета ўпершыню ў гісторыі кандыдаты на пасаду адміністрацыйнага кіраўніка ААН пройдуць сумоўе з прадстаўнікамі ўсіх дзяржаў-членаў. Сярод кандыдатаў Антоніу Гутэрыш (Партугалія), Ірына Бокава (Балгарыя), Наталля Герман (Малдова), Весна Пусіч (Харватыя), Даніла Цюрк (Славенія), Срджан Керым (Македонія), Ігар Лукшыч (Чарнагорыя) і Хелен Кларк (Новая Зеландыя). Слуханні працягнуцца тры дні. Сустрэчы з прэтэндэнтамі на пасаду Генеральнага сакратара ААН пройдуць таксама ў чэрвені.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».