Вы тут

Ідэі маладых як інвестыцыйны рэсурс


38 праектаў з шасці краін будуць прадстаўлены на конкурсе «100 ідэй для СНД».


Пра гэта журналістам паведаміў першы сакратар ЦК Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Андрэй БЕЛЯКОЎ. Удзел у выставе-прэзентацыі возьмуць маладыя вынаходнікі з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.

— Я хачу падзякаваць тым, хто падтрымаў ідэю такога конкурсу ў 2013 годзе, — сказаў Андрэй Белякоў. — Падчас фіналу мы вызначым найлепшых у васьмі намінацыях. Гэта вельмі важна, бо мы атрымаем пацвярджэнне таго, што любая ідэя можа не толькі прайсці стадыі ініцыявання і падтрымкі, але і даць рэальны вынік. Літаральна днямі падчас чарговага інтэрнэт-форуму БРСМ мы прэзентавалі платформу «100 ідэй для СНД». Фактычна ў нас з'явіўся банк звестак таленавітай моладзі. Мы збіраемся і надалей развіваць гэты кірунак, акумуляваць праекты і, хто ведае, магчыма, праз некалькі гадоў ён стане сур'ёзным інвестыцыйным рэсурсам.

На думку Андрэя Белякова, паміж удзельнікамі будзе сапраўдная барацьба за перамогу, але, на яго думку, такая канкурэнцыя пойдзе ім толькі на карысць. «У любым выпадку, наша галоўная мэта — рэалізацыя кожнага праекта», — зазначыў першы сакратар саюза моладзі.

Акрамя выставы, у Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе юбілейнае дзясятае пасяджэнне Савета па справах моладзі СНД. Яго ўдзельнікі абмяркуюць вынікі працы ў 2014 і 2015 гадах, а таксама сплануюць сваю працу на наступныя два гады.

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?