Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у 13-м саміце АІС


Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у 13-м саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва ў Стамбуле. Кіраўнік беларускай дзяржавы быў запрошаны на форум у якасці спецыяльнага госця. Удзельнікаў саміту сустракаў асабіста Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.


Мерапрыемства праходзіць раз у тры гады. Сёння яго дэвіз — «Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру». На саміце прадстаўлены 56 дзяржаў, у тым ліку 33 — на ўзроўні прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў. Асаблівая ўвага на сустрэчы надавалася палесцінскай праблеме.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва аб'ядноўвае каля 60 краін мусульманскага свету з насельніцтвам у паўтара мільярда чалавек. Беларусь і гэтая міжнародная структура маюць у многім блізкія погляды і прыярытэты на міжнароднай арэне. У першую чаргу ў такіх сферах, як традыцыйныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выступіў на форуме з прамовай, у якой выклаў пазіцыю Беларусі па акрэсленых пытаннях. Аляксандр Лукашэнка таксама правёў шэраг сустрэч з лідарамі краін, якія прадстаўлены на саміце.

Загаловак у газеце: Высокі форум

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?