Вы тут

Разлiк — на доўгатэрмiновае супрацоўнiцтва


Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Эмiрам Дзяржавы Катар шэйхам Тамiмам бен Хамадам аль-Танi. Сустрэча адбылася на палях самiту Арганiзацыi iсламскага супрацоўнiцтва, што праходзiць у Стамбуле, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Лiдары дзвюх краiн абмеркавалi розныя аспекты беларуска-катарскага супрацоўнiцтва, у тым лiку перспектыўныя напрамкi развiцця ўзаемадзеяння ў сферы эканомiкi. У цэнтры ўвагi таксама былi праблемныя пытаннi ў сусветнай эканомiцы ў цэлым.

Аляксандр Лукашэнка i Тамiм бен Хамад аль-Танi пацвердзiлi гатоўнасць i ў далейшым развiваць адносiны памiж дзвюма краiнамi. «Спадзяёмся, што адносiны памiж Беларуссю i Катарам будуць развiвацца, i Катар зможа разглядаць Беларусь у якасцi доўгатэрмiновага партнёра», — сказаў кiраўнiк беларускай дзяржавы.

У сваю чаргу, Тамiм бен Хамад аль-Танi адзначыў, што для Катара адносiны з Беларуссю вельмi важныя i маюць стратэгiчны характар. Ён заявiў аб гатоўнасцi катарскага боку выбудоўваць узаемадзеянне з Беларуссю па ўсiх напрамках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».