Вы тут

З пазiцыi агульных памкненняў


Казахстан прапануе Беларусi актыўна выкарыстоўваць яго транспартную структуру для гандлю з Кiтаем.

Аб гэтым было заяўлена на сустрэчы Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з Прэзiдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, што прайшла ў Стамбуле на палях самiту Арганiзацыi iсламскага супрацоўнiцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Лiдары дзвюх краiн мелi магчымасць для абмеркавання розных пытанняў не толькi ў ходзе гэтай сустрэчы, але i ў кулуарах мiжнароднага форуму. «Мы з вамi правялi ўжо доўгiя перагаворы, абмеркавалi праблемы як мiжнародныя, так i мясцовыя, дамовiлiся аб вашым вiзiце ў Беларусь i маiм прыездзе ў Казахстан», — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы.

Паводле слоў кiраўнiка беларускай дзяржавы, маючыя адбыцца сустрэчы на вышэйшым узроўнi дадуць магчымасць сур'ёзна прааналiзаваць праблемныя моманты, якiя ўзнiкаюць пад уплывам сусветнага эканамiчнага крызiсу. «Сённяшняя сустрэча — гэта крок да таго, каб абмяркоўваць гэтыя пытаннi i праблемы», — адзначыў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка таксама павiншаваў Нурсултана Назарбаева з удачным выступленнем на самiце, адзначыўшы вялiкi iнтарэс да меркавання постсавецкiх мусульманскiх рэспублiк.

У сваю чаргу, Нурсултан Назарбаеў выказаў задавальненне магчымасцю сустрэцца. Паводле яго слоў, развiццё эканамiчных адносiн памiж краiнамi iдзе добрымi тэмпамi. Больш таго, Беларусь i Казахстан з'яўляюцца членамi Еўразiйскага эканамiчнага саюза i АДКБ. «Таму любая сустрэча для нас карысна», — сказаў Прэзiдэнт Казахстана.

Ён расказаў, што ў канцы мая ў Астане плануецца мерапрыемства на вышэйшым узроўнi ў фармаце ЕАЭС. «Думаю, у нас там будзе асобная сустрэча, магчымасць зверыць гадзiннiкi. Мы — брацкiя краiны, у нас агульныя мэты, агульныя памкненнi i саюзнiкi», — падкрэслiў Нурсултан Назарбаеў.

Асобна ён акцэнтаваў увагу на добрых перспектывах для Беларусi па выкарыстаннi транспартнай iнфраструктуры Казахстана для развiцця гандлёвых адносiн з Кiтаем. Нурсултан Назарбаеў растлумачыў, што за апошнi час многае зроблена для развiцця гэтай сферы, што значна паскарае дастаўку грузаў.

***

Беларусь i Пакiстан дасягнулi ўражальнай дынамiкi ў развiццi двухбаковых адносiн па самых розных напрамках. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Стамбуле з Прэзiдэнтам Пакiстана Мамнунам Хусэйнам. «Мiнулы год для нашых краiн стаў асаблiвым. Ён увойдзе ў гiсторыю, — адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы. — Мы без гучных слоў наладзiлi за адзiн год стратэгiчнае партнёрства памiж Пакiстанам i Беларуссю».

Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што яго ўразiла аператыўнасць пакiстанскага боку ў вырашэннi самых сур'ёзных пытанняў, у тым лiку па арганiзацыi мiждзяржаўных вiзiтаў на самым высокiм узроўнi. «Мы вельмi аператыўна рушылi наперад на многiх напрамках нашага супрацоўнiцтва. Наша задача — паскорыцца, i мы да гэтага гатовы па ўсiх напрамках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

***

Беларусь разлiчвае на ўзмацненне гандлёва-эканамiчных адносiн з Iнданезiяй i дасягненне тавараабароту на ўзроўнi больш як $1 млрд, заявiў Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы ў Стамбуле з вiцэ-прэзiдэнтам Iнданезii Юсуфам Калам.

Як адзначыў кiраўнiк беларускай дзяржавы, у час яго вiзiту ў Iнданезiю некалькi гадоў таму бакi дасягнулi нямала дамоўленасцей, рэалiзацыя якiх прадаўжаецца i цяпер. «Мы ўсё больш i больш прыбаўляем у тавараабароце, але, думаю, лепшыя гады Беларусi i Iнданезii наперадзе. I я ўпэўнены, што нам удасца нарасцiць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асаблiвы акцэнт у час сустрэчы быў зроблены на перспектывах узаемадзеяння ў прамысловасцi. Беларусь у гэтым напрамку гатова ствараць сумесныя прадпрыемствы на тэрыторыi Iнданезii, улiчваючы вялiкую неабходнасць гэтай краiны ў грузавiках i iншай тэхнiцы, вытворчасць якой асвоена ў Беларусi.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускi бок таксама чакае вiзiту кiраўнiцтва Iнданезii ў Мiнск. «Мы маглi б у вынiку гэтага вiзiту выйсцi не толькi на аб'ёмы тавараабароту, але i пашырыць наменклатуру тавараў, якiмi гандлююць нашы краiны», — сказаў беларускi лiдар.

***

Кiраўнiк беларускай дзяржавы на сустрэчы з прэм'ер-мiнiстрам Афганiстана Абдулой Абдулой выказаў задаволенасць добрым узроўнем дыпламатычнага ўзаемадзеяння памiж Беларуссю i Афганiстанам. Ён адзначыў, што ў размовах з прэзiдэнтамi Туркменiстана i Таджыкiстана часта ўзнiмалася тэма таго, як i чым жыве Афганiстан, якая ў яго будучыня. «Яны мяне заўсёды пераконвалi ў тым, што Афганiстан жыве i развiваецца. I я рабiў для сябе выснову, што ў Афганiстане нам заўсёды знойдзецца шмат мiрнай работы», — сказаў беларускi лiдар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, у вынiку пэўных гiстарычных абставiн Беларусь адчувае сваю адказнасць перад афганскiм народам. «Мы гатовы да супрацоўнiцтва з Афганiстанам па ўсiх напрамках. Забароненых тэм абсалютна няма», — запэўнiў кiраўнiк дзяржавы.

Ён прапанаваў Афганiстану стварыць неабходную для развiцця супрацоўнiцтва нарматыўна-прававую базу, заключыўшы класiчныя пагадненнi, напрыклад, аб узаемнай падтрымцы i абароне iнвестыцый, а таксама вызначыць 3-4 фундаментальныя праекты. «Будзем рухацца ў такiм напрамку, а пасля гэтых праектаў з'явяцца дзясяткi iншых. Упэўнены, што вы будзеце супрацоўнiчаць з намi з вялiкiм iнтарэсам, — сказаў Прэзiдэнт. — Аднаўленне вашай краiны, развiццё Афганiстана запатрабуе ўсяго таго, што ёсць у Беларусi. I мы гатовы да супрацоўнiцтва, стварэння сумесных вытворчасцей, у тым лiку на тэрыторыi Афганiстана, той тэхнiкi, якая вам будзе патрэбна».

Выбар рэдакцыі

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!