Вы тут

Мядзведзь


Мядзведзь — звер, які карыстаецца асаблівай пашанай сярод усходніх славян. З аднаго боку, моцная жывёла выклікала захапленне; з другога — здольнасць хадзіць на задніх лапах прыраўноўвала яго да чалавека і надзяляла магічнай сілай.


* У паданнях мядзведзь і чалавек лічыліся сваякамі, таму што ў мядзведзя быў ператвораны чалавек; у мядзведзя лапы, як чалавечыя рукі; ён мыецца, любіць мёд і гарэлку, клапоціцца аб сваіх дзецях, як чалавек; разумее чалавечую мову і нават смокча лапу, як дзіця. «Калі Хрыстос хадзіў па зямлі, то адзін чалавек хацеў напалохаць яго: вывернуўшы кажух поўсцю наверх, апрануў на сябе і пайшоў на карачках насустрач Хрысту. Хрыстос пазнаў, што гэта чалавек, пазнаў і намеры яго, што ён хоча напалохаць яго, і таму сказаў: «Хадзі так заўсёды — векі вечныя». Вывернуты кажух прырос да цела чалавека.

* І ў старажытныя часы, і пазней паляванне на мядзведзя было забаронена. Забаранялася ўжываць яго мяса і шыць вопратку з яго скуры. Строгая забарона існавала і на простае згадванне мядзведзя. Лічылася, што гэта моцная і грозная жывёліна імгненна адзавецца і з'явіцца побач. Таму ў размовах мядзведзя часцей за ўсё называлі такімі словамі: «сам», «гаспадар», «дзядуля», «млынар», «лясун», «касматы», «аўсяннік», «бортнік», «касалапы» і г.д. Да і сама назва «мядзведзь» узнікла з-за падмены слоў, якія яго характарызуюць: той, хто ведае, дзе мёд. Больш старажытная назва гэтай жывёлы — «бэр» (і сёння яго «месца жыхарства» завецца бярлогай, ці «логавам бэра»).

* Культ мядзведзя ў народнай традыцыі быў звязаны з культам Вялеса. Таму мядзведзя надзялілі функцыямі ахоўніка свойскай жывёлы. Каб засцерагчы яе ад сурокаў, у хляве, стайні вешалі амулеты. Для таго ж хату і гаспадарчыя пабудовы абкурвалі мядзведжай поўсцю.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.