Вы тут

Любіце прыроду!



Вядучыя «Беларусь 2» прымуць удзел у адкрыцці экасцежкі

16 красавіка, напярэдадні рэспубліканскага суботніка, тэлеканал «Беларусь 2», Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прыход храма ў гонар святога Мікалая Японскага і Цэнтр экалагічных рашэнняў правядуць сумеснае мерапрыемства па адкрыцці экалагічнай сцежкі «Каменная Горка».


У гэты дзень у сталіцы ў самым вялікім і густанаселеным мікрараёне Каменная Горка на тэрыторыі храма на вуліцы Лідскай з'явіцца экалагічная сцежка. Дарэчы, гэта першая экалагічная сцежка ў Беларусі на тэрыторыі праваслаўнай царквы.

У акцыі з боку арганізатараў прымуць удзел міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Каўхута, генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Кірыл Казакоў, настаяцель прыхода храма ў гонар святога Мікалая Японскага Мінскай епархіі БПЦ протаіерэй Павел Сярдзюк, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў. Творча-працоўную каманду тэлеканала «Беларусь 2» будуць прадстаўляць папулярныя вядучыя Рустам і Равіль Насыравы, Ілья Конанаў, Мар'яна Муранкова, Арцеміс Ахпаш, Вікторыя Касянюк, Дзмітрый Карась.

Удзельнікі акцыі будуць задзейнічаны ў пасадцы дрэў. Таксама плануецца правесці добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Для ўсіх ахвотных правядуць аглядную экскурсію па экалагічнай сцежцы. Па завяршэнні пройдзе сумеснае чаяванне.

Стваральнікі і куратары праекта разлічваюць, што экасцежка стане добрай пляцоўкай для фарміравання ў дзяцей і моладзі свядомага ўспрымання навакольнага прыроднага асяроддзя, перакананасці ў неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, разумнага выкарыстання яе рэсурсаў. У планах арганізатараў — далейшае развіццё экалагічнай сцежкі «Каменная Горка». За ходам мерапрыемства будуць сачыць здымачныя групы праграм «ПІН_КОД» і «Рэпарцёр». А гэта азначае, што гледачы «Беларусь 2» убачаць поўную справаздачу аб тым, як працавалі іх любімыя вядучыя.


«Лёс гігантаў» запрашае ў вандроўку

Агенцтва тэленавін завяршае чацвёрты сезон дакументальнага цыкла «Лёс гігантаў». Апошнюю серыю тэлегледачы ўбачаць у гэтую пятніцу, 15 красавіка, на тэлеканале «Беларусь 1». Выпуск будзе прысвечаны гісторыі савецкіх тэлевізараў.


На працягу двух з паловай месяцаў аўтары праекта расказвалі пра лёс прадпрыемстваў, якія займаліся вытворчасцю папулярных брэндаў у краіне, што даўно ўжо распалася. Увазе тэлеаўдыторыі былі прадстаўлены пральная машына «Рыта», магнітафон «Беларусь», халадзільнік «ЗІЛ» і многія іншыя прадметы побыту, некалі папулярныя ў Савецкім Саюзе. У фінальнай серыі нас чакае гісторыя пра лёс тэлевізараў таго часу. Таму адразу пасля «Панарамы» ў пятніцу ўключайце «Беларусь 1» і рыхтуйцеся да падарожжа ў мінулае.

drapko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».