Вы тут

Дрэва культуры


У Міжнародны дзень культуры ў Лошыцкім парку высаджвалі дрэвы. Пры ўдзеле міністра Барыса Святлова.

Адрэстаўраваная Лошыцкая сядзіба — цяпер прыдатнае месца для сустрэч, калі ў іх укладваецца культурны змест. А тут яшчэ асаблівы дзень, які адзначаецца ў свеце, ды яшчэ падчас абвешчанага ў Беларусі Года культуры. Чаго варта чакаць ад агульнарэспубліканскай акцыі, патлумачыў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў:


— Мы пайшлі па шляху, калі паняцце «культура» не звужана толькі да паняцця «мастацкая культура». Акцэнтавана ўвага на культуры ў шырокім сэнсе — гэта нейкі высокі ўзор, якога трэба дасягнуць у любой сферы, чым бы чалавек ні займаўся: ці гэта культура яго асабістых паводзін, ці гэта культура вытворчасці, ці тая ж мастацкая культура. Калі мы думалі аб правядзенні Года культуры ў Беларусі, то былі гатовыя выкарыстаць вопыт, назапашаны нашымі калегамі расіянамі, дзе падобная акцыя прайшла раней. Але аказалася, што прасцей пайсці сваім шляхам.

Вынік ад гэтага хацеў бы бачыць такі: калі каляндарны Год культуры падыдзе да заканчэння, каб ніхто не заўважыў, што ён скончыўся. Каб мы працягвалі жыць культурай і ў наступную пяцігодку, і ў дзесяцігодку, і г. д. Таму што культура — гэта лад жыцця. Гэта тое, што немагчыма аддзяліць ад чалавека. Засталося зрабіць так, каб кожны гэта ўсвядоміў.

Установы культуры, адзначыў міністр, сёння таксама зарабляюць грошы. Сярод выдаткаў па галіне культуры за 2015 год, 20 працэнтаў займалі сродкі, заробленыя самімі ўстановамі культуры. Дынаміка з года ў год на павелічэнне працэнта ўласных сродкаў сярод тых, што адпушчаны на культуру.

— Мы прынялі новую пяцігадовую праграму «Культура». Яе каштарыс на 5 гадоў складае каля 30-ці трыльёнаў рублёў. 5 трыльёнаў прадугледжвае рэспубліканскі бюджэт, 20 трыльёнаў — з мясцовых бюджэтаў, яшчэ 5 — тыя грошы, якія павінны ўнесці ўстановы за кошт заробленых сродкаў для рэалізацыі названай праграмы.

На погляд Барыса Святлова, важна, каб кожны зразумеў для сябе, што культура — гэта неабходная ўмова існавання яго асабістага, яго сям'і і бліжэйшага атачэння, а таксама ўсёй нашай краіны.

Пасля сустрэчы кожны з прысутных зрабіў унёсак у вырошчванне ліпы ля Лошыцкай сядзібы. «Культывавалі», ці апрацоўвалі, наш культурны асяродак. А крыху далей у той жа ўдзень у самім парку работнікі таксама высаджвалі дрэвы...

tsimoshyk@zviazda.by

Фота Марыі Войцік

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.