Вы тут

Насенне


Насенне. «Якое семя, такое і племя» — сцвярджае народная мудрасць. Да насення заўсёды ставіліся як да сімвала ўрадлівасці, будучыні, працягу жыцця. Добрыя гаспадары ведалі законы аграноміі і бездакорна іх выконвалі.


* Зерне, нарыхтаванае на насенне, захоўвалі ў асобным месцы, каб ніхто з пабочных асоб не змог узяць з яго нават жмені.

* Акрамя таго, ведалі, што зерне, якое пакінулі на засеўкі, ніколі не будуць пераціраць на муку для выпякання хлеба, прадаваць ці пазычаць яго камусьці.

* Насенне трымалі ў памяшканні, дзе падтрымлівалі сухое паветра. Ведалі, што сухое зерне лепей, чым «сырамалотнае», таму што яно лепей пераносіць восеньскія і зімовыя маразы.

* Пры продажы зерня гаспадар абавязкова адсыпаў у пусты засек тры жмені, каб у яго гаспадарцы насенне ніколі не зводзілася.

* Мяхі з насеннем ніколі не зашывалі, а завязвалі, каб «не зашыць» прарастанне насення ў зямлі і каб колас добра «завязваўся».

* Дзяўчатам і жанчынам катэгарычна забаранялася садзіцца на мяхі з насеннем.

* Калі насенне аказалася дрэнным, лічылася, што жменя ўкрадзенага ўраджайнага зерня верне няўроднаму яго моц і дасць добры ўраджай.

* Існавала жорсткая забарона перасыпаць рэшткі насення з меха ў мех. Лічылася, што ў такім выпадку на хлеб будзе недарод: «Толькі з мяшка ў мяшок зерне перагоніш».

* Той, хто сеяў, таксама не перасыпаў зерне з рукі ў руку: нельга хлеб «ганяць» задарма.

* Таксама нельга было сеяць на адным полі старое і новае насенне. Добрага выніку ад гэтага не будзе. Існаваў звычай змовы з суседзямі па полі, і пасля такой дамовы сеялі насенне аднаго года.

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.