Вы тут

Айчынным прадпрыемствам патрэбна маркетынгавая падтрымка


Каб палепшыць нашы экспартныя паказчыкі, трэба, перш за ўсё, вырашыць шэраг праблем у міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Такую думку падчас «круглага стала», што прайшоў у Нацыянальным цэнтры маркетынгу і кан'юнктуры цэн, выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзіслаў ШЧЭПАЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Падчас мерапрыемства былі разгледжаны вынікі грамадскага абмеркавання праекта Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту на 2016—2020 гады.


«Рознымі метадамі ў суседняй краіне рэгулюецца аказанне дзяржаўнай падтрымкі і доступ замежных вытворцаў на рынак Расіі, — адзначыў парламентарый. — Пад рэгуляванне падпадаюць і пастаўкі з Беларусі. Гэта тычыцца і ваенна-тэхнічнай прадукцыі, і прадукцыі сельгасмашынабудавання. Таму, мне здаецца, той блок, які тычыцца вырашэння пытанняў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і ўвогуле пытанняў працы нашых экспарцёраў на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, патрабуе вельмі дэтальнай прапрацоўкі. Інакш як бы ні біліся нашы прадпрыемствы над якасцю і цаной, пытанні па фінансаванні рэалізацыі нашай тэхнікі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі застануцца — да таго часу, пакуль на самым высокім узроўні не будуць дадзены адпаведныя даручэнні. Мы працуем у няроўных умовах».

Па словах Уладзіслава Шчэпава, ёсць таксама звароты з Алтайскага края, з шэрагу іншых расійскіх рэгіёнаў па развіцці шоу-румаў, сэрвіснага забеспячэння нашай тэхнікі. «Але гэта, безумоўна, пытанні, звязаныя з грашыма, — звярнуў увагу прадстаўнік парламента. — Зразумела, што экспарт патрабуе фінансавання, таму калі ў праграме напісана, што яна не запатрабуе дадатковых выдаткаў з рэспубліканскага бюджэту, з іншых бюджэтаў, то гэта, відаць, не зусім правільна. Патрэбна закласці нейкія крыніцы».

Дэпутат таксама звярнуў увагу, што з праграмы развіцця экспарту «выпадаюць» свабодныя эканамічныя зоны. «Гэта ж велізарны суб'ект інфраструктуры! — заявіў Уладзіслаў Шчэпаў. — На маю думку, мы мала надаём увагі суб'ектам падтрымкі экспарту, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны. Напрыклад, свабодным эканамічным зонам. Сапраўды, ёсць парк «Вялікі Камень», Парк высокіх тэхналогій. Але ж ёсць яшчэ вышэйшыя навуковыя ўстановы, якія ажыццяўляюць экспарт адукацыйных паслуг за межы Рэспублікі Беларусь».

Падчас «круглага стала» намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Руслан ЕСІН праінфармаваў прысутных аб тых прапановах, якія паступілі падчас грамадскага абмеркавання праекта Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту на наступную пяцігодку. У сваю чаргу ўдзельнікі сустрэчы станоўча ацанілі дапрацаваны праект гэтага дакумента. Пры гэтым яны асабліва адзначылі мэтазгоднасць развіцця асобных яго палажэнняў, якія тычацца пашырэння інфармацыйнай і маркетынгавай падтрымкі, што аказваецца беларускім экспарцёрам. Важным, па словах выступоўцаў, з'яўляецца і ўдасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння ў гэтай сферы паміж дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі, якія адказваюць за напрамак.

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Знайсці замежнага пакупніка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?