Вы тут

Чаму свяцільнікі некаторых фірмаў забаранілі прадаваць?


Сёлета ўжо выдадзена чатыры прадпісанні аб забароне ўвозу і абарачэння на рынку рэспублікі люмінесцэнтных і святлодыёдных свяцільнікаў кітайскай і расійскай вытворчасці па прычыне іх неадпаведнасці патрабаванням электрамагнітнай сумяшчальнасці, устаноўленых у тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза «Электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў».


Так, па выніках выпрабаванняў асобных мадэляў свяцільнікаў гандлёвых марак «Нордкліфф», EKF, «Ксенан» устаноўлена, што электрамагнітныя перашкоды ад іх перавышалі дапушчальную норму больш як на 20%. У прэс-службе Дзяржстандарта адзначаюць, што выкарыстанне такіх прыбораў можа адмоўна адбіцца на функцыянаванні іншага абсталявання, падключанага да сеткі, пагоршыць якасць работы прыёмных і перадавальных прылад, кантрольна-вымяральнай апаратуры, прывесці да збою іх паказанняў, што стварае рызыкі для жыцця і здароўя спажыўцоў.

«У свяцільніках гандлёвых марак EKF, «Ксенан» не забяспечваўся неабходны ўзровень абароны ад уздзеяння электрычнага току. Для ўнутранага мантажу гэтых мадэляў свяцільнікаў выкарыстоўваліся занадта тонкія правады. Матэрыял корпуса (патрона) быў у 2,5 раза менш устойлівы да нагрэву, чым гэта дапускаецца патрабаваннямі. Прымяненне такіх камплектуючых вырабаў і матэрыялаў небяспечнае ўзнікненнем пажаранебяспечных сітуацый пры перагрузках у сетцы, аварыйных рэжымах і адмовах», — падкрэслілі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

Устаноўлена таксама, што свяцільнікі «Ксенан» не адпавядаюць патрабаванням бяспекі па стойкасці да ўзгарання і па абароне ад паражэння электрычным токам.

Загаловак у газеце: Электрамагнітныя перашкоды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».