Вы тут

Падведзены вынікі акцыі «Тыдзень лесу — 2016»


Як і чакалася, сёлета яна стала самай масавай.


За восем дзён, цягам якіх доўжылася мерапрыемства, удзел у ім узяла амаль 81 тысяча чалавек, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Агульнымі намаганнямі за гэты час па ўсё краіне былі створаны лясныя культуры на плошчы амаль 7 тысяч гектараў. Усяго пад эгідай акцыі, прысвечанай 30-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пасаджана каля 3,3 мільёна саджанцаў дрэў. На плошчы 5,7 тысячы гектараў удзельнікі акцыі правялі работу па ачыстцы ляснога фонду ад засмечанасці. Адрамантавана больш за 300 месцаў адпачынку і пабудаваны 63 новыя.

Загаловак у газеце: Рэкорд на карысць лесу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.