Вы тут

Помнік Чапскаму ў раёне электрастанцыі?..


Асоба Караля Чапскага вартая таго, каб яе згадвалі зноў і зноў. Увасаблялі ў літаратурных творах, фільмах, тэатральных пастаноўках і, вядома ж, архітэктурных помніках. У 2015 годзе, у дзень народзінаў колішняга гарадскога галавы, памятная дошка з яго выявай была ўстаноўлена на будынку піўзавода «Аліварыя» (які ён калісьці заснаваў). Створаная скульптарам Паўлам Вайніцкім, гэтая шыльда прыемна ўражвае экспрэсіўнасцю, вытанчанасцю, арыстакратычнасцю выяўленага на ёй героя. Аднак, відавочна, гэта не апошні помнік славутаму мэру ў нашай сталіцы.


Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі адзначае, што помнік Чапскаму можна было б усталяваць на месцы колішняй электрастанцыі, якая адкрылася ў 1894 годзе і месцілася паміж цяперашнімі сталічным цыркам і плошчай Перамогі, аднак на сённяшні дзень знесена. Ігар Чарняўскі адзначае:

— У Мінску магла б быць створана пляцоўка, на якой можна ўвекавечыць імя гэтага неардынарнага, цікавага і дзейнага чалавека. Уявіце сабе, што многія дасягненні, новаўвядзенні, якія з'явіліся ў Мінску і былі звязаны з водаправодам, электрычнасцю, у тым ліку ўведзеныя за яго асабістыя сродкі. У раёне, дзе раней знаходзілася мінская электрастанцыя, мог бы з'явіцца помнік Гутэн-Чапскаму. Таксама можна ўзнавіць элемент электрастанцыі або прадставіць у выглядзе макетаў будынкаў, якія былі пабудаваныя ў сталіцы за гады яго працы. Поле творчасці для архітэктараў ёсць, хацелася б, каб яны больш актыўна ўключаліся ў гэтую працу.

Гаворачы аб магчымым аднаўленні першай мінскай электрастанцыі, Ігар Чарняўскі адзначыў, што спецыяльных тэрмінаў дакументальна для гэтага не прадугледжана. Але ёсць указ Прэзідэнта аб выкананні работ на тэрыторыі былой электрастанцыі, дзе сказана, што Міністэрства культуры сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і будаўнічай кампаніяй павінны прыняць узгодненае рашэнне. Ужо разгледжана некалькі прапаноў, якія, аднак, не задаволілі Міністэрства культуры. А аднавіць сёння электрастанцыю ў тым выглядзе, у якім яна існавала ў канцы XІX стагоддзя, немагчыма, лічыць Ігар Чарняўскі. Таму ён прапануе паглядзець на гэтую тэму больш шырока і скарыстацца магчымасцю для ўвекавечвання памяці вядомага гарадскога галавы.

Нагадаю, што менавіта Чапскім пабудаваны гарадскі тэатр (сёння — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Пры яго кіраванні гараджане пачалі карыстацца тэлефонам — была пабудавана першая на тэрыторыі Беларусі тэлефонная станцыя агульнага карыстання. Ён прыклаў шмат намаганняў, каб надаць будучай сталіцы еўрапейскі выгляд.

nina@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».