Вы тут

Пра “Арнаменты”


Чарговая частка аповесці-канструктара “Арнаменты” рыхтуецца да сустрэчы з чытачом, які ўжо, мабыць, чакае яе з нажнічкамі і клеем, каб дадаць да будучай кніжкі новыя старонкі. Тым часам пра аўтара, Аліну Длатоўскую, і яе творчасць распавядае сябра “Бярозкі” і член рэдкалегіі Кася Глухоўская:


— Калісьці дзве дзесяцігадовыя дзяўчынкі — Кася і Аліна — бавілі час, пішучы аповеды і цэлыя раманы ў жанры фэнтазі і зачытваючы іх адна адной ды ўсяму падворку. Час мінуў, цяпер Аліна Длатоўская — дарослая пані і пісьменніца, якая мае адначасова як талент і густ, падпітаныя творчымі бацькамі, так і майстэрства, якое бясконца, рупліва ўдасканальваецца. Яе маленства прайшло на Казках Караткевіча, а маці спявала беларускамоўную калыханку перад сном. Аліна добра ведае беларускую гісторыю і бачыць у ёй крыніцу натхнення не меншую за нашыя мроі пра чараўніцтва і звышздольнасці. І я ведаю, што менавіта Аліна Длатоўская стане шырокавядомым беларускамоўным фантастам, які спалучыць гісторыю з уяўнай будучыняй і ўвасобіць у сучаснасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».