Вы тут

Бяспека — перш за ўсё


Бяспека з'яўляецца галоўным прыярытэтам пры будаўніцтве Беларускай АЭС. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным дырэктарам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў вялікае значэнне, якое ў Беларусі надаюць візіту гендырэктара МАГАТЭ, асабліва ў кантэксце развіцця ў краіне сферы мірнага атама і будаўніцтва АЭС. "Я быў бы вельмі зацікаўлены, каб вы асабіста пабывалі на будоўлі і пераканаліся ў тых прыярытэтах, якія мы пераследуем пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Гэта перадусім бяспека АЭС. Усе краіны, якія маюць тэхналогіі па будаўніцтве атамных станцый, зрабілі належныя высновы не толькі з вынікаў чарнобыльскай катастрофы, але і ў сувязі з катастрофай на АЭС "Фукусіма". Таму мы прытрымліваемся перадусім гэтага прыярытэту (бяспекі) пры будаўніцтве", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што велізарную ўвагу Беларусь надае падрыхтоўцы высокапрафесійнага персаналу для абслугоўвання АЭС. "Мы нямала зрабілі для гэтага. Мы іх навучалі, збіралі па ўсім свеце. Стварылі вельмі сучасны навучальна-трэніровачны цэнтр. І мы гатовы і далей у найцесным кантакце працаваць з вашай арганізацыяй, выконваючы ўсе вашы рэкамендацыі", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка гарантаваў і надзейнасць захоўвання ў Беларусі ядзерных матэрыялаў. "Мы будзем рабіць усё для таго, каб была іх поўная абароненасць, каб камусьці нават у галаву не прыйшло, што можна завалодаць падобнымі ядзернымі матэрыяламі з мэтай нейкай тэрарыстычнай дзейнасці, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы можаце быць абсалютна ўпэўнены ў нашай надзейнасці".

Прэзідэнт таксама ў цэлым выказаў здаволенасць беларускага боку роўнем супрацы з МАГАТЭ і асабіста з гендырэктарам агенцтва Юкія Амана. "Мы зробім усё для таго, каб ваша актыўная  дзейнасць працягвалася на карысць усяго чалавецтва", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Юкія Амана падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца каштоўным партнёрам для МАГАТЭ. Паміж бакамі наладжана актыўнае тэхнічнае супрацоўніцтва, асабліва што датычыцца рэалізацыі праекта па будаўніцтву Беларускай АЭС.

Гендырэктар МАГАТЭ адзначыў, што ў папярэдні раз наведваў Беларусь у 2012 годзе, калі будаўніцтва атамнай станцыі яшчэ не пачалося. "Я добра памятаю сустрэчу з вамі, а таксама наведванне рэабілітацыйных цэнтраў, дзе праходзілі лячэнне людзі, пацярпелыя ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З таго часу я вельмі хацеў ізноў наведаць вашу краіну, каб убачыць прагрэс, які адбыўся за апошнія чатыры гады", -- сказаў ён.

Падчас сустрэчы Юкія Амана падзякаваў беларускі бок за рэгулярнае запрашэнне ацэначных місій МАГАТЭ ў Беларусь для назірання за ходам будаўніцтва АЭС. Агенцтва гатова і далей аказваць усю патрэбную дапамогу і спрыянне ў забеспячэнні бяспекі будучай станцыі. Гендырэктар МАГАТЭ таксама адзначыў важнасць арганізацыі пастаяннага працэсу падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, якія будуць працаваць на АЭС.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў Юкія Амана, што Беларусь будзе і надалей няўхільна прытрымлівацца усіх рэкамендацыяй МАГАТЭ і выступае за тое, каб пытанне будаўніцтва АЭС не палітызавалася.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Атракцыёны рыхтуюцца да лета. Што робіцца, каб каруселі былі бяспечныя

Атракцыёны рыхтуюцца да лета. Што робіцца, каб каруселі былі бяспечныя

Сярэдзіна красавіка — час, калі сталічныя паркі рыхтуюцца да масавага наведвання. 

Грамадства

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Што шукаюць сем'і, якія едуць да айца Валерыяна ў пасёлак Смілавічы?

Звязацца з храмам у гонар Георгія Перамаганосца, дзе служыць айцец Валерыян, можна па тэлефоне, які няцяжка знайсці ў інтэрнэце. 

Эканоміка

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

На «ТІБО-2019» Белпошта паказала новыя тэхнічныя цікавінкі

Якія неўзабаве ўвойдуць у прафесійны побыт.

Грамадства

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!