Вы тут

Першая ластаўка Брэст-Літоўскага кірмашыку


Нядаўна зарэгістраваны ў Брэсце прафсаюз рамеснікаў адкрывае сваю першую гандлёвую кропку — магазін па вуліцы Астроўскага. У памяшканні, якое ўзяў у арэнду названы прафсаюз, будуць прадаваць толькі эксклюзіўныя сувеніры — самыя розныя вырабы брэсцкіх майстроў.


Там можна будзе набыць, напрыклад, тканую вазу, створаную па ўзноўленай старадаўняй тэхналогіі, альбо пантофлі з ільняной вяроўкі. Дубовую бочачку з ініцыяламі імянінніка абяцаюць вырабіць пад заказ.

Старшыня прафсаюза Жан Васько паведаміў, што куток на вуліцы Астроўскага рамеснікі мяркуюць ператварыць з часам у невялікі Брэст-Літоўскі кірмашык, дзе можна будзе любавацца прыгожымі рэчамі і набыць шмат цікавага. Пакуль у арганізацыю ўвайшлі паўсотні чалавек, былыя таварышы і аднадумцы. Ёсць спадзяванне, што шэрагі майстроў-умельцаў будуць папаўняцца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.