Вы тут

Пажыўны гель для саджанцаў


Вясной мы актыўна набываем расаду, саджанцы дрэў, кустоў, кветак. Вельмі хочацца, каб нашы расліны добра прыжыліся, як мага менш хварэлі і хутчэй прынеслі ўраджай.


Але каранёвая сістэма пры перасадцы ўсё ж такі пакутуе, бо выкопваючы расліны, як бы мы ні стараліся ўсё зрабіць акуратна, далікатныя маленькія тоненькія карэньчыкі пашкоджваюцца, а ў перыяд транспарціроўкі і пасадкі падсыхаюць. Расліна расходуе шмат сіл для прыжывання. Каб дапамагчы ёй у гэтым цяжкім працэсе, мы можам прыгатаваць пажыўны гель для абвалаквання каранёвай сістэмы. Што гэта дае? Гель пакрывае ўсе карані і захоўвае пажыўную вільгаць да 10-14 дзён, а гэтага перыяду як правіла дастаткова, каб расліна прыжылася і пачала ўтвараць маладыя карэньчыкі.

Прыгатаваць пажыўны гель даволі проста. Для гэтага нам спатрэбіцца 10 г садовага гідрагелю (дробная фракцыя), 1000—1200 мл халоднай вады, 2 каўпачкі гумату.

У ёмістасць наліваем 1 літр вады, дадаём туды 2 каўпачкі вадкага гумату.

Паступова, пры бесперапынным памешванні насыпаем гідрагель, робім гэта так, як быццам варым манную кашу.

Размешваем да аднастайнай кансістэнцыі і пакідаем на 15-20 хвілін для поўнага набракання гелю. Калі гель стаў вельмі густы, разводзім яго вадой. У розных вытворцаў розны гель, таму ваду рэгулюем. Гель павінен быць не занадта вадкі, але і не камякамі, з каранёвай сістэмы не павінен сцякаць, а трымацца на карэньчыках.

Калі расліна была ў гаршку, напрыклад расада, акуратна вымаем абвіты каранямі земляны камяк, апускаем на некалькі секунд у гель і высаджваем на пастаяннае месца. Калі расліна без землянога камяка, то таксама апускаем карані ў гель, вымаем і высаджваем расліну ў грунт.

Важна! Выкарыстоўваючы пажыўны гель, паліваем мы гэтак жа, як і без яго. Гель усяго толькі дапамагае раслінам прыжыцца на новым месцы, але пры недастатковым паліванні ні адзін гель не ўратуе расліну ад гібелі.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.