Вы тут

Час падкажа прырода


У апошнія гады надвор'е вельмі непрадказальнае, таму тэрміны сяўбы культурных раслін лепш за ўсё спраўджваць па самой прыродзе.


Пачатак вясны для агародніка — дзень, калі зацвіце падбел. Ад гэтага дня ў даўніну і адлічвалі час для пачатку вясновых работ:

— на 11-ты дзень бялілі дрэвы, рыхлілі зямлю, зграбалі лістоту, саджалі саджанцы фруктовых дрэў;

— на 14-ты дзень пачыналі араць зямлю і рыхтаваць градкі;

— на 23-ці дзень можна было саджаць раннюю гародніну: цыбулю, буракі, рэпу, пятрушку, моркву, гарох, радыску, рэдзьку; праз 30 дзён саджалі раннюю бульбу.

Але калі падбел зацвітаў да Дабравешчання (7 красавіка), то пасадку бульбы адкладалі да цвіцення чаромхі.

Наогул, для бульбы існуе сваё, праверанае стагоддзямі правіла: яе саджаюць не раней, чым распусцяцца лісты на бярозе, але не пазней, чым зацвіце чаромха.

Існуюць і іншыя прыродныя падказкі агароднікам.

• Як толькі пакрываецца пухнатымі суквеццямі ляшчына, можна пачынаць сеяць у адкрыты грунт. Радыска і шпінат — самыя прыдатныя для гэтага часу культуры. Цвіценне фарзіцыі і фіялак кажа пра тое, што настаў час для пасеву морквы і пятрушкі.

• З'яўленне пухнатых камячкоў вярбы і квітнеючых нарцысаў азначае, што час сеяць салату, раннюю рэдзьку, капусту. А праз некалькі дзён можна саджаць гарох і буракі.

• Як толькі распусціліся лісточкі ў дуба, значыць замаразкаў больш не будзе і настаў час для пасеву цеплалюбівых культур: фасолі, кабачкоў, агуркоў, гарбузовых.

• Зацвілі рабіна і бэз — можна смела высаджваць расаду памідораў, перцаў, баклажанаў, фізалісу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.