Вы тут

Двое нашых гімнастаў выступяць на Алімпіядзе


Андрэй Ліхавіцкі і Кайлі Дыксан заваявалі ліцэнзіі для ўдзелу ў Гульнях у Бразіліі.


Тэставыя спаборніцтвы прайшлі ў Рыа-дэ-Жанэйра. На адборачным турніры Андрэй Ліхавіцкі стаў трэцім у практыкаваннях на кані і сёмым у мнагабор'і — такі вынік дазволіў яму атрымаць пуцёўку на Алімпійскія гульні. Іншы прадстаўнік беларускай каманды Дзмітрый Баркалаў фінішаваў у мнагабор'і на 59-м месцы і не змог трапіць у спіс 98 атлетаў, якія ў жніўні выступяць у Рыа.

У спаборніцтвах сярод жанчын амерыканка з беларускім пашпартам Кайлі Дыксан заняла 58 месца ў мнагабор'і і таксама атрымала права прадставіць нашу краіну на ХХХІ летніх Гульнях.

Нагадаем, на Алімпіядзе ў Бразіліі ў камандных спаборніцтвах выступіць па 12 зборных у мужчын і жанчын. Беларусы ў гэтым відзе праграмы прадстаўлены не будуць. Адзначым сенсацыю — жаночая зборная Румыніі таксама прапусціць камандныя спаборніцтвы Алімпійскіх гульняў упершыню за 40 гадоў. Румынкі няўдала выступілі на перадалімпійскіх тэставых спаборніцтвах і не змаглі трапіць у лік зборных, якія выкарысталі апошні шанц. Нагадаем, зборная Румыніі заваёўвала медалі ў камандным мнагабор'і на кожных Алімпійскіх гульнях, пачынаючы з 1976 года, што з'яўляецца рэкордам сярод жаночых каманд. На Гульнях 1984, 2000 і 2004 гадоў румынкі заваявалі «золата».

Турнір па спартыўнай гімнастыцы ў Рыа-дэ-Жанэйра пройдзе з 6 па 15 жніўня, у ходзе спаборніцтваў будзе разыграна 14 камплектаў узнагарод.

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!