Вы тут

Калі ўзрост не перашкода


Гімнастка з Узбекістана Аксана Чусавіціна сёмы раз выступіць на Алімпіядзе.


Упершыню спартсменка прыняла ўдзел у галоўных стартах чатырохгоддзя ў 1992 годзе ў складзе аб'яднанай каманды былых рэспублік СССР, тады яна выйграла залаты медаль у камандным турніры. Праз год у складзе аб'яднанай каманды СНД Чусавіціна стала алімпійскай чэмпіёнкай таксама ў камандным першынстве. У далейшым Аксана выступала за зборныя Узбекістана і Германіі.

Напярэдадні саракагадовая гімнастка заваявала алімпійскую ліцэнзію на Гульні-2016 дзякуючы выступленню ў адборачным тэставым турніры. Алімпіяда стане для Аксаны сёмай па ліку, што з'яўляецца рэкордам у гэтай дысцыпліне. Нароўні з Чусавіцінай у шасці Алімпіядах прымаў удзел балгарскі гімнаст Ёрдан Ёўчаў.

lobazhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?