Вы тут

Аплаціць ЦТ можна будзе ў інфакіёску


Уносіць плату за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні сёлета можна будзе з дапамогай сістэмы АРІП (адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы).


Новаўвядзенне дасць магчымасць спрасціць працэдуру прадастаўлення дакументаў ва ўстановы адукацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні.

Абітурыентам не трэба будзе прадастаўляць дакумент, які пацвярджае факт аплаты, бо ўся інфармацыя аб праведзеных плацяжах будзе акумулявацца ў сістэме АРІП. І ў электронным выглядзе яна будзе даступная ўстановам адукацыі і Рэспубліканскаму інстытуту кантролю ведаў, які забяспечвае арганізацыю і правядзенне цэнтралізаванага тэсціравання.

Акрамя таго, выкарыстанне сістэмы АРІП дазволіць выключыць памылковыя плацяжы і забяспечыць магчымасць аплаты за ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні праз інтэрнэт і інфакіёскі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.