Вы тут

Чым прываблівае Эгейскае мора?


Андрэй Савіных сустрэўся з прадстаўнікамі буйных кампаній рэгіёна Эгейскага мора.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных дэталёва абмеркаваў ў Ізміры з прадстаўнікамі буйных прамысловых кампаній рэгіёна Эгейскага мора аптымальныя стратэгіі па стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш як 30 прадстаўнікоў турэцкага бізнесу. У час сустрэчы адбылася прадметная размова аб патэнцыяле кааперацыйных сувязей і прамысловага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Дэталёва абмяркоўваліся аптымальныя стратэгіі і крокі па стварэнні сумесных вытворчасцей.
Андрэй Савіных анансаваў правядзенне чарговага пасяджэння беларуска-турэцкай міжурадавай эканамічнай камісіі ў канцы мая ў Мінску і запрасіў турэцкіх бізнесменаў прыняць удзел у дзелавым форуме, які будзе арганізаваны паралельна з пасяджэннем камісіі.

Пасол Беларусі прабудзе ў Ізміры па 21 красавіка. Праграма візіту прадугледжвае правядзенне серыі круглых сталоў "Перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі" ў арганізаваных прамысловых зонах Ізміра і Манісы. Андрэй Савіных правядзе сустрэчы з членамі Асацыяцыі прамыслоўцаў і Асацыяцыі маладых бізнесменаў Ізміра, а таксама кіраўніцтвам шэрага буйных прамысловых кампаній.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.