Вы тут

Пялёнкі


Пялёнкі дзіцяці, тое, у чым ён будзе расці і развівацца на працягу першага года свайго жыцця, у народнай культуры параўноўвалі з тканінамі (палотнамі), якія выкарыстоўвалі ў час вяселля ці пахавальнага абраду. Таму існавала асаблівая цікавасць да працэсу іх вырабу і правілаў карыстання.


  • Паўсюдна існавала правіла, якое забараняла цяжарнай жанчыне рыхтаваць пялёнкі загадзя. Пра пялёнкі для нованароджанага павінны былі паклапаціцца свякроўка ці маці парадзіхі.
  • У момант нараджэння дзіцяці нашы продкі практычна не выкарыстоўвалі пялёнак. Бабка-павітуха спавівала толькі што народжанае дзіця ў бацькоўскую кашулю або матуліну спадніцу, каб сын любіў і паважаў бацькоў. У некаторых выпадках не бралі адзення таго з бацькоў, у каго быў складаны, рэзкі характар. Часам хлопчыка загортвалі ў адзенне маці, а дзяўчынку — у адзенне бацькі, каб такім чынам забяспечыць мір і спакой у сям'і. Лічылася, калі ўкруціць нованароджанае дзіця ў кашулю дзеда, яно будзе доўга жыць.
  • Пялёнкі шылі са старога адзення ці пасцельнай бялізны. Калі для іх бралі старое адзенне, то абавязкова таго члена сям'і, чый характар і стан здароўя не выклікалі трывогі. У замовах на здароўе кажуць, што «Сама Багародзіца пялёнкай Гасподняй» агортвае (ахоўвае) нованароджанага.
  • Асаблівыя адносіны былі да рытуалу першага спавівання. Лічылася, калі дзіця ў гэты час будзе крычаць, то вырасце сярдзітым.
  • На працягу першых 9 дзён дзіця спавівала бабка-павітуха.
  • Нашы прабабулі лічылі, што тугое спавіванне надасць стройнасць фігуры і будзе спрыяць росту.
  • Пялёнкі забаранялася выкарыстоўваць для іншых мэт: у іх можна было толькі спавіваць дзяцей.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?