Вы тут

У песні, як у жыцці


Суботняя раніца... І, як звычайна, яна пачынаецца з прыбірання. Узбройваюся анучай, шчоткай і ўступаю ў няроўны бой з пылам і брудам. Для падтрымання «баявога» духу настройваю радыё на «Мінскую хвалю». Скрозь гукі шумлівага пыласоса даносіцца знаёмы матыў. Услухваюся і разумею, што гэта песня майго сябра Андрэя Кажана — лідара маладзечанскага рок-гурта DSF і аўтара ўсіх яго песень.


Анд­рэй Ка­жан дру­гі зле­ва.

Упершыню натхненне наведала юнака ў 16 гадоў. Спачатку нараджалася толькі музыка, а затым «паліліся» і вершы. «Бывае, на напісанне адной песні патрабуецца ўсяго пяць хвілін, а часам новых ідэй прыходзіцца чакаць доўга, і тады працэс можа зацягнуцца на некалькі гадоў», — прызнаецца аўтар.

Неяк Андрэй сачыніў класную песню і скінуў сябру на электронную пошту. Таму спадабалася, і хлопцы паспрабавалі выканаць яе разам. Тады і нарадзілася ідэя стварыць гурт.

Прыдумаць яму назву аказалася не так проста: «Што б я ні ўводзіў у Gооglе, такі калектыў ужо існаваў. У выніку спыніліся на DSF — з італьянскай мовы абрэвіятура перакладаецца як «рашуча, раптоўна, гучна». І музыка хлопцаў даказвае, што з назвай яны не пралічыліся.

Юнакі знаходзяць натхненне ў песнях груп Mеtаlіса, «Кароль і Шут», «Арыя», АС/DС і іншых. Аднак Андрэй прызнаецца, што слухае не толькі рок: «Калі музыка добрая, мне не важна, які гэта жанр: папса, рок, джаз ці рэп. Майкл Джэксан лічыцца папсой, але тым не менш я яго слухаю».

Творчая дзейнасць гурта пачалася з песні «Табе вырашаць» — аб выбары свайго жыццёвага шляху. Сёння ў рэпертуары DSF ёсць розныя творы — ад ваенных да лірычных. «Тэма песні залежыць ад жыццёвага цыкла, які ты цяпер праходзіш. Усё, што адбываецца ў жыцці, потым неяк адлюстроўваецца ў музыцы», — распавядае саліст.

Калектыў нельга назваць пачаткоўцам у сваёй справе. Сябры ўжо не раз выходзілі да гледача, і ўсюды публіка ўспрымае іх «на ўра». Самы першы канцэрт быў у музычным каледжы, дзе тады вучыўся Андрэй. Шмат разоў выступалі ў кавярнях, у амфітэатры, у Палацы культуры. Яшчэ ездзілі ў Мінск і нават у Маскву. Туды гурт запрасілі іграць на фестывалі «Ревалюшн оўпэн эйр».

Але не заўсёды ўсё бывае так гладка, як хацелася б. «Узнікалі цяжкасці з месцам для рэпетыцый. Ды і сабрацца разам не так проста, бо кожны з хлопцаў працуе, — дзеліцца наш герой. — Да таго ж гэта вельмі дарагое захапленне. На сваю гітару я збіраў грошы больш за год».

Як і для любога чалавека, для Андрэя Кажана важнымі з'яўляюцца такія каштоўнасці, як сям'я, любімая праца, сябры. А як творчая асоба, хлопец цэніць унутраную свабоду. «Я вольная птушка, і гэта мой дом», — гавораць радкі адной з яго песень.

Музыкант лічыць, што ніколі не варта спыняцца на дасягнутым: «Трэба пастаянна кудысьці рухацца. Нельга проста сядзець на месцы. Я сустракаю шмат людзей, якія займаюцца не тым, што ім падабаецца, і яны ад гэтага няшчасныя. Прыходзяць на нялюбую працу, робяць рэчы, якія не хочуць. А, як сказаў саліст групы «Бітлз» Джон Ленан, у жыцці галоўнае — быць шчаслівым».

Пра аўтара

— Я з дзяцінства мару стаць журналістам і лічу, што ён павінен умець правільна выкладаць свае думкі, — лічыць Дар'я. — Яшчэ французскі пісьменнік і філосаф Вальтэр сказаў: «Выдатная думка губляе ўсю сваю каштоўнасць, калі дрэнна выказана». Калі мне неабходна абдумаць нейкую важную рэч, я звяртаюся да аблокаў. Глядзіш на неба — і правільныя думкі прыходзяць самі сабой. Становіцца лёгка і прыемна.

Гэты матэрыял 17-гадовай аўтаркі — другі па ліку на нашым сёлетнім творчым конкурсе. Што, нагадаем, яго ўмовамі не забараняецца.

Дар'я СВІРЫДА, вучаніца 11 класа гімназіі №10 г. Маладзечна

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.