Вы тут

У Румыніі працуе ўжо 38 сумесных з нашай краінай фірм


Іх можа стаць больш. Пра тое, як актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва падчас сустрэчы размаўлялі Віктар ГУМІНСКІ, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, і Мірон ІГНАТ, дэпутат Палаты дэпутатаў Парламента Румыніі, старшыня парламенцкай групы сяброўства з нашай краінай.


– На пляцоўках парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе мы заўсёды разумелі адзін аднаго, – адзначыў напачатку размовы Віктар ГУМІНСКІ. –Хоць Беларусь і Румынія з'яўляюцца членамі розных інтэграцыйных аб'яднанняў (ЕАЭС і ЕС), гэта не павінна перашкаджаць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

Віцэ-спікер звярнуў увагу на гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, адзначыўшы, што яго патэнцыял далёка не вычарпаны. Румынскі дэпутат пагадзіўся з гэтым.

– Мы жадаем сяброўскіх стасункаў паміж нашымі краінамі, – заявіў і Мірон ІГНАТ. – Былі зроблены пэўныя крокі. Першы крок: на ўзроўні дыпламантычных адносін быў назначаны пасол Румыніі ў Беларусі. У бліжэйшы час будзе назначаны пасол Беларусі ў Румыніі. Гэта нас радуе. Другі крок – гэты дыялог, які мы зараз арганізоўваем на парламенцкім узроўні: упершыню парламенцкая група сяброўства наведала Беларусь. Мы збіраемся наладзіць добрыя сувязі з нашымі беларускімі калегамі. Трэці крок: умацаванне эканамічных і іншых сувязей.

Мірон Ігнат паведаміў, што на тэрыторыі Румыніі працуе 38 сумесных беларуска-румынскіх фірм, у якія ўкладзены капітал больш за 300 тысяч долараў.

Віталь БУСЬКО, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, адзначыў: вельмі важна, што адноўлены палітычны дыялог.

– Мы доўгі час разам з Румыніяй былі ў адным блоку – Арганізацыі Варшаўскага дагавора, – нагадаў ён. – Так, зараз мы ў розных інтэграцыйных аб’яднаннях, але я лічу, што памяць у людзей засталася, як і добрыя адносіны паміж румынамі і беларусамі. Зараз перад намі стаіць задача: аднавіць усё значнае, што было, і на гэтым падмурку развіць самыя цесныя сувязі.

Па выніках мінулага года таваразварот нашай краіны з Румыніяй склаў звыш 100 мільёнаў долараў. Сёння ў гэтай краіне дзейнічае 13 суб’ектаў гаспадаркі, што прадстаўляюць прадукцыю нашых прадпрыемстваў на мясцовым рынку – гэта дылеры і дыстрыб’ютары такіх заводаў, як МАЗ, МТЗ, “Гомсельмаш”, “Бабруйскаграмаш”, “Керамін”, “Беліта-Вітэкс” і іншыя. У нашай краіне зарэгістравана 2 прадстаўніцтвы румынскіх кампаній.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».