Вы тут

Самыя актуальныя планы i задачы


Аляксандр Лукашэнка выступае са штогадовым Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу.


Фота: БЕЛТА

Выступленне Прэзiдэнта, паведамiлi ў прэс-службе Кiраўнiка дзяржавы, транслiруецца ў прамым эфiры па тэлеканале «Беларусь 1» i Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачалася ў 11.00. Тэлеверсiя Паслання будзе паказана ў 21.00 у эфiры беларускiх тэлеканалаў.

Па просьбе БЕЛТА прэс-сакратар Прэзiдэнта Наталля Эйсмант расказала, якiя тэмы стануць асноўнымi ў Пасланнi. «Структура Паслання ў цэлым застанецца традыцыйнай. Яно будзе складацца з некалькiх вялiкiх тэматычных блокаў. Цэнтральным i, як плануецца, самым маштабным стане эканамiчны блок. Тут размова пойдзе перш за ўсё аб задачах i планах на гэты год», — адзначыла прэс-сакратар. Паводле яе слоў, самыя актуальныя пытаннi будуць закрануты кiраўнiком дзяржавы i ў частцы, якая датычыцца сацыяльнай палiтыкi. Гэта ўдасканаленне пенсiйнай сiстэмы, аховы здароўя, адукацыi i многае iншае. Акрамя таго, размова будзе iсцi аб прыярытэтах знешняй палiтыкi Беларусi, аб кадравай стратэгii i iншых злабадзённых пытаннях.

У Авальнай зале беларускага парламента прысутнічаюць вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кiраўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай iнфармацыi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».