Вы тут

«Белпошта» ўводзіць новыя сэрвісы


Як будзе выглядаць паштовае аддзяленне ў найбліжэйшай будучыні і якія паслугі будуць у ім прадстаўлены, можна даведацца ўжо гэтымі днямі на Міжнародным спецыялізаваным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях TІBO-2016. Прадпрыемства «Белпошта» прадставіла на ім свой праект «Пошта ХХІ стагоддзя».


Апа­рат «Ка­пір­кін»  за­сво­іць ня­цяж­ка.

Найноўшыя паслугі прадпрыемства накіраваны на максімальнае самаабслугоўванне кліентаў. Цяпер можна не чакаць у чарзе, пакуль вызваліцца аператар, а самастойна здзейсніць плацяжы, даслаць ліст, атрымаць пасылку і раздрукаваць дакумент.

— Гэта не з галіны фантастыкі, а тое, што часткова ўжо рэалізавана ў аддзяленнях паштовай сувязі, а часткова будзе рэалізавана ў найбліжэйшыя месяцы, — расказала «Звяздзе» генеральны дырэктар прадпрыемства Ірына САКСОНАВА.

На выставе можна апрабаваць новае паштовае абсталяванне, дарэчы, зробленае на беларускім прадпрыемстве «Прамсувязь». Тут і знаёмы многім плацежна-даведачны тэрмінал, які прадастаўляе даведачную інфармацыю па паслугах, плацяжах, мытным і падатковым заканадаўстве, а таксама дазваляе аформіць шырокі пералік плацяжоў. Такіх тэрміналаў па краіне ўжо ўсталявана больш за тысячу. Дарэчы, у гэтым месяцы прадпрыемства па ўсёй краіне перайшло на прыём плацяжоў у сістэме АРІП.

Апарат Smart-POST дазваляе кліентам адправіць рэгістраваную пісьмовую карэспандэнцыю да 2 кг, не звяртаючыся па дапамогу да аператара. У сталічных паштовых аддзяленнях усталявана ўжо 41 такая прылада, неўзабаве яны з'явяцца ў абласных і раённых гарадах.

Адна з навінак, пра якую ўжо шмат казалі, але яшчэ амаль нідзе не ўсталёўвалі, — паштамат. Яго праграмнае забеспячэнне інтэгравана да праграмнага забеспячэння «Белпошты». Такім чынам, калі кліент атрымлівае sms-паведамленне аб тым, што яму прыйшла пасылка, цераз сайт прадпрыемства ён можа выбраць спосаб яе дастаўкі. Варыянтаў некалькі: пасылка можа чакаць адрасата ў бліжэйшым аддзяленні пошты, альбо яе даставіць кур'ер, альбо можна пераадрасаваць яе ў найбліжэйшы паштамат, адкуль будзе магчымасць забраць адпраўленне ў любы час сутак. Для гэтага трэба будзе ўвесці код, пазначаны ў sms-паведамленні, і ячэйка паштамата адчыніцца. Да канца паўгоддзя ў Мінску з'явяцца 20 такіх прылад, пакуль яны будуць працаваць у тэставым рэжыме.

Апошняя навінка «Белпошты» — апарат «Капіркін», які дазваляе самастойна сканіраваць, капіраваць і раздрукоўваць дакументы, у тым ліку з флэш-карты.

— У ліпені мы адкрываем новае аддзяленне паштовай сувязі ў мікрараёне «Лебядзіны», — дадала Ірына Саксонава, — і там будзе ўсё гэта новае «начынне».

seradzyuk@zvіazda.by

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?